Палац Украіна (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Палац Украіна» (укр.: «Пала́ц Украї́на», ⓘ) — 26-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Алімпійская» і «Лыбідская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Чырвонаармейская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1]. Пасажырапаток — 21,0 тыс. чал./суткі[2].
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — цэнтральную і дзве бакавыя з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Вялікай Васількоўскай вуліцай. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Remove ads
Абсталяванне
Абсталяванне станцыі цалкам адпавядае яе ранейшай назве: пілоны з тарцамі з нержавеючай сталі абліцаваныя чырвонай смальтай, у тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя з выявай чырвонаармейца, шляхавыя сцены з чырвонымі зоркамі — эмблемамі Чырвонай і Савецкай Арміі на дзверцах кабельных шаф. У афармленні выкарыстаны шэраг вельмі цікавых прыёмаў. Пілоны станцыі параўнальна вузкія, іх кантавыя часткі пакрытыя нержавеючай сталлю, а бакавыя паверхні — рэльефнай чырвонай смальтай, стылізаванай пад полымя. У тарцы цэнтральнай залы — мазаічнае пано з выявай чырвонаармейца з вінтоўкай. Партал эскалатара і тунэльныя парталы на платформах таксама пакрытыя чырвонай смальтай.
На гэтай станцыі адначасова са станцыяй «Серпухаўская» Маскоўскага метрапалітэна была выкарыстаная эксперыментальная тэхналогія асвятлення на аснове святлавода[3]. На абедзвюх станцыях эксперымент не атрымаўся, канструкцыя святлавода апынулася тэхнічна недасканалай і была заменена на колцавыя свяцільні, якія апынуліся лішнімі ў кіеўскім музеі Леніна (зараз — «Украінскі Дом»).
Улетку 2015 года, згодна з рашэннем Кіеўскай рады «Аб замене камуністычнай сімволікі на будынках і збудаваннях», на станцыі Палац Украіна закрыты мазаічнае пано «Чырвонаармеец» і дзве чаканкі — Зорка Чырвонай арміі і Зорка Савецкай арміі.
Remove ads
Фотаздымкі
- Мазаіка ў тарцы цэнтральнай залы
- Зорка Чырвонай Арміі на шляхавай сцяне
- Зорка Савецкай Арміі на шляхавай сцяне
- Свяцільні ў цэнтральнай зале
- Пасадачная платформа ў бок «Лыбідскай»
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
Расклад адпраўлення цягнікоў
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:57
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:41
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:25
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:06
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 22:33, 22:44, 22:56, 23:08, 23:20, 23:32, 23:44, 23:55, 0:05, 0:15, 0:25
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:31, 22:43, 22:55, 23:07, 23:19, 23:31, 23:43, 23:55, 0:06
Remove ads
Зноскі
- Распараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 1993/02/02 № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро».
- Пассажиропоток/пассажирооборот/провозная способность(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2013. Праверана 30 снежня 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads