Васіль Аляксандравіч Арцюх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Алякса́ндравіч Арцю́х (10 чэрвеня 1953, в. Малышэвічы Гродзенская вобласць — 4 лістапада 2017, Калінінград[1]) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант, камандуючы берагавымі войскамі Балтыйскага флота ВМФ Расіі ў 2005—2008 гадах.

Хуткія факты Васіль Аляксандравіч Арцюх, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Арцюх нарадзіўся 10 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Малышэвічы Гродзенскай вобласці Беларускай ССР у сялянскай сям’і. Васіль быў дзявятым і апошнім дзіцём у сям’і, з дзяцінства марыў стаць ваеннаслужачым, хацеў служыць на падводнай лодцы, але не прайшоў медыцынскую камісію. Пасля школы Арцюх змог паступіць у Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, хоць дрэнна валодаў рускай мовай[2]. Сканчаў вучылішча ў званні старшага сяржанта, намесніка камандзіра ўзвода[3].

Пасля заканчэння вучылішча ў 1974 годзе Арцюх служыў у Германія, затым у Прыбалтыйскай, Далёкаўсходняй і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах[2]. Ён пачынаў афіцэрскую службу з пасады камандзіра мотастралковага ўзвода, затым быў камандзірам роты, начальнікам штаба-намеснікам камандзіра батальёна, камандзірам батальёна[4]. У перапынках адвучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

Завяршыўшы навучанне ў Акадэміі ў 1987 годзе[5], Арцюх быў прызначаны камандзірам мотастралковага палка ў 11-й асобнай гвардзейскай арміі, затым займаў пасады намесніка камандзіра дывізіі і армейскага корпуса, у 1997—1998 гадах — камандзіра мотастралковай дывізіі. У 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ, пасля чаго служыў начальнікам штаба-першым намеснікам камандзіра корпуса ў Паўночна-Каўказскім ваеннай акрузе. Затым быў начальнікам штаба-першым намеснікам камандуючага арміяй у ПКВА[5].

У студзені 2002 года Арцюх быў прызначаны на Балтыйскі флот, служыў на пасадзе начальніка штаба-першага намесніка камандуючага берагавымі войскамі. 3 чэрвеня 2005 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Арцюх быў прызначаны камандуючым берагавымі войскамі-намеснікам камандуючага Балтыйскім флотам па берагавых войсках[4]. У 2006 годзе Арцюху было прысвоена званне генерал-лейтэнант, 14 мая 2007 года Указам Прэзідэнта Расіі прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі». У 2008 годзе ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл[6].

Пасля выхаду на пенсію Васіль Арцюх застаўся ў Калінінградзе, перайшоў на федэральную дзяржаўную грамадзянскую службу, працаваў інспектарам у Калінінградскім ваенкамаце[2]. У сакавіку 2012 года ён заняў пасаду віцэ-прэзідэнта Балтыйскай асацыяцыі рэгіянальных будаўнікоў( БАРС), у ліпені 2012 года абраны прэзідэнтам НП СРО «БАРС энергааўдыт»[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Вылегжанина, Ульяна.. Сыграй нам песню, генерал!. Российская газета (24 снежня 2014). Праверана 23 красавіка 2015.
  2. Генерал-лейтенант В.А. Артюх: Главное — не бояться трудностей(недаступная спасылка). Янтарный Остров (8 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
  3. Новым замкомандующего Балтфлотом по береговым войскам назначен Василий Артюх. ИА REGNUM (6 чэрвеня 2005). Праверана 23 красавіка 2015.
  4. Щеголев, Константин Александрович. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. — АСТ, 2010. ISBN 978-5-17-066482-5.
  5. Артюх Василий Александрович. Центр военно-политических исследований. Праверана 23 красавіка 2015.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads