Васіль Васілевіч Бушчык

вучоны-палітолаг, філосаф і сацыёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Бушчык (нар. 26 лютага 1952, в. Вяршок, Баранавіцкі раён) — беларускі вучоны-палітолаг, філосаф і сацыёлаг.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна[2].

Адслужыў у Савецкай арміі, скончыў у 1977 годзе філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў у сектары прыкладной сацыялогіі БДУ, быў інжынерам-сацыёлагам будтрэста № 5 Мінпрамбуда БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута работы ў будаўніцтве Дзяржбуда СССР. Аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1985 г. — аспірант, навуковы супрацоўнік у Інстытуце філасофіі і права. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Социологический анализ выдвижения руководящих хозяйственных кадров в условиях перестройки» (1988)[2].

З 1990 г. працаваў у Інстытуце сацыялогіі: вучоны сакратар, з 1993 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998—2000 гг. — дырэктар (в. а. дырэктара). Абараніў доктарскую дысертацыю «Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период : социолого-политологический. анализ» (2000). З 2002 г. — у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: з 2002 г. — прафесар кафедры паліталогіі і права, з 2003 г. — загадчык кафедры філасофіі, з 2005 г. — прарэктар па навуковай рабоце[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія, палітычныя навукі, сацыялогія палітыкі. Распрацоўвае канцэптуальныя мадэлі аналізу сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў у таварыствах пераходнага тыпа, тэарэтычныя рэканструкцыі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў, якія цякуць у Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе. Даследуе праблемы жыццядзейнасці індывіда ў радыкальна змяняемых эканамічных, палітычных і сацыякультурных умовах пераходнага перыяду[2].

Вучоным створаны больш за 100 навуковых артыкулаў, каля 10 навучальна-метадычных дапаможнікаў, шэраг манаграфій, у т. л. «Человек и общество в условиях социально-политических преобразований» (1999), «Социальное государство в условиях глобализации: специфика формирования (сравнительный анализ на материалах России и Беларуси)» (2003, у сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў выдання «Я — гражданин Республики Беларусь» (2008). З’яўляецца членам рэдкалегій навуковых выданняў, у т. л. часопіса «Сацыялогія. Социология», член рэдсавета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс»[2].

Remove ads

Грамадская дзейнасць

З’яўляецца намеснікам старшыні Камісіі па апытаннях грамадскага меркавання пры НАН Беларусі, старшынёй экспертнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адзнацы праектаў НДР, старшынёй экспертнага савета па сацыялагічных і палітычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь. У 2011 г. прызначаны членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010)[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads