Даўляды
былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўляды́[1] — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Населены пункт уваходзіў у склад Вербавіцкага сельсавета. Месціцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Калінкавічы — Оўруч і за 160 км ад Гомеля. На ўсходзе пойма ракі Прыпяць. Аўтадарогай вёска звязана з Хойнікамі[2].
Remove ads
Гісторыя
Першая пісьмовая згадка пра паселішча захавалася ў апісанні Чарнобыльскага замку 1552 года. Там вёска называлася Даўгляды або Даўглядцы[2][3].
Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Даўляды пражывала некалькі яўрэяў Чарнобыльскага кагалу[4].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўляды ўключаны ў Рэчыцкую акругу Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 годзе ў складзе Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі[5].
Паводле Брэсцкага дагавора, вёска трапіла да УНР. Населены пункт спачатку ўключаны ў склад Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павета, а потым у часова створаную Палескую губерню. З 18 мая 1918 года тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[6].
З 1924 па 1927 год — цэнтр сельсавета ў Нараўлянскім раёне (Гомельская губерня, Расійская СФСР). 4 снежня 1926 году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1929 годзе ў Даўляды стварылі калгас, працавала школа і паштовае аддзяленне. Да 26 ліпеня 1930 і з 21 чэрвеня 1935 — у складзе Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 — Палескай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны немцамі забіты 28 жыхароў вёскі. У лістападзе 1943 года ў баях за населены пункт загінулі 10 савецкіх вайскоўцаў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры Даўляды. З 8 студзеня 1954 года вёска ў складзе Гомельскай вобласці, з 25 снежня 1962 года — Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 года яе вярнулі ў склад Нараўлянскага раёна. У вёсцы месціліся 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня і крама[2].
4 мая 1986 году, у сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да якой менш за 15 км, жыхароў вёскі (183 сям’і) вывезлі ў пасёлак Ператрутаўскі Варатын (Савіцкі сельсавет, Калінкавіцкі раён)[7]. З ліпеня 1988 года паселішча знаходзіцца ў складзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
Remove ads
Забудова
Ад цэнтра Даўляды ў некалькі бакоў адыходзяць кароткія вуліцы. На паўночным захадзе дугападобная вуліца. Двухбаковая, драўляная забудова сядзібнага тыпу[2].
Насельніцтва
- 1909 год — 544 жыхары (74 двары)[8]
- 1986 год — 474 жыхары (183 сям’і і двары)
- 1959 год — 498 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads