Адміністрацыйны падзел Казахстана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́на — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе з сябе 14 абласцей і гарады рэспубліканскай значнасці. Варта зазначыць, што апрача гэтага горад Байканур мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі[1].
Узроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзацу — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстана з’яўляюцца:
- Вобласці, гарады рэспубліканскага падпарадкавання (14 і 3 адпаведна).
- Сельскія раёны, гарадскія раёны, гарады (160, 10, 38 адпаведна).
- Гарады, пасёлкі, сельскія акругі[2].
- Сельскія раёны, гарадскія раёны, гарады (160, 10, 38 адпаведна).
Remove ads
Структура
У склад Казахстана ўваходзяць 14 абласцей і 3 гарады рэспубліканскага падпарадкавання.
Па развале СССР і абвяшчэнні незалежнасці Казахстана адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных змяненняў. Былі скасаваныя вызначаныя вобласці (Жэзказганская, Какшэтаўская, Сяміпалацінская, Талдыкарганская, Тургайская), шэраг абласцей былі пераназваныя. Змянілася ўнутрыабласная раённая сетка. Сталіца краіны была перанесеная ў Акмолу (пазней перайменавая ў Астану). Некалькі раёнаў Паўночна-Казахстанскай вобласці былі перададзеныя Акмолінскай вобласці, яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Какшэтаў, абласны цэнтр Алмацінскай вобласці быў перанесены ў Талдыкарган. У 2018 годзе Шымкент быў выведзены са складу Паўднёва-Казахстанскай вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці быў пераведзены ў Туркестан, а сама вобласць перайменавана ў Туркестанскую.
Remove ads
Зноскі
- Арандуецца Расіяй разам з аднайменным касмадромам. Не з’яўляецца суб’ектам Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі. Сістэма гарадскога кіравання вызначаецца артыкулам 5 Пагаднення між Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Казахстан пра статус горада Байканур, парадак фармавання і статус яго органаў выканаўчай улады ад 23 снежня 2005 года.
- Па сваёй сутнасці з’яўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага саветаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads