Вуліца Судмаліса (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Судмаліса (да 1976: Батарэйная) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Іманта Янавіча Судмаліса (1916—1944), аднаго з кіраўнікоў рыжскага падполля, латвійскага савецкага партызана, Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Транспарт
Вуліца размешчана на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск—Орша. На вуліцы знаходзіцца адзіны выхад са станцыі метро «Пралетарская»; паблізу — чыгуначная станцыя Мінск-Усходні. У 200 метрах ад пачатку вуліцы размешчаны Партызанскі праспект і вуліца Леніна. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Забудова
Забудова вуліцы — жылыя будынкі ў 3-4 паверхі, на скрыжаванні з вуліцай Рыбалка размяшчаюцца складскія памяшканні.
Першая забудова вуліцы адносіцца да 1925—32 гадоў. Першапачаткова вуліца Батарэйная ўваходзіла ў склад пасёлка «Камінтэрн», дзе пражывалі пераважна працоўныя кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
- № 20 (вуліца Серафімовіча, 11) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[1].
Remove ads
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads