Вюрцыт

мінерал, сульфід цынку From Wikipedia, the free encyclopedia

Вюрцыт
Remove ads

Вюрцы́т — мінерал класа сульфідаў, крышталічная паліморфная мадыфікацыя сульфіду цынку, ZnS. Названы ў гонар французскага хіміка Ш. А. Вюрца.

Хуткія факты Вюрцыт, Формула ...
Remove ads

Уласцівасці

Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае каламорфныя, прамяністыя, крышталічныя скарынкі. Зрэдку сустракаецца ў выглядзе кароткіх крышталёў пірамідальнай і таблічастай формы. Колер ад амаль бясколернага да бура-чорнага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,09[2] г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах.

Паходжанне і радовішчы

Вюрцыт мае гідратэрмальнае нізкатэмпературнае паходжанне. Сустракаецца ў асацыяцыі з пірытам, сфалерытам, халькапірытам, барытам, марказітам. Радовішчы ў Аўстраліі, Аргенціне, Балгарыі, ЗША, Італіі, Канадзе, Кітаі, Расіі, Украіне.

Выкарыстанне

Вюрцыт разам са сфалерытам з’яўляецца рудой на цынк, часам на кадмій.

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20645057'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16917772'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1356348'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads