Вялень
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяле́нь[1] (трансліт.: Vialień, руск.: Велень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 13 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 68 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
Найноўшы час
У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[2]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[3]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце.
У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[4]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. Фальварак месціўся там, дзе цяпер вёска Новы Уборак.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Беларусь» і «Буравеснік». У перыяд вайны ў вёсцы былі тройчы праведзены карныя аперацыі, вёска спалена[6].
Пасля вайны вёска адноўлена.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 17 двароў, 95 жыхароў
- 1816 год — 27 двароў, каля 130 жыхароў
- 1858 год — 127 жыхароў
- 1897 год — 44 двары, 255 жыхароў
- 1908 год — 49 двароў, 283 жыхары
- 1917 год — 59 двароў, 313 жыхароў
- 1960 год — 292 жыхары
- 2002 год — 22 двары, 46 жыхароў
- 2010 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар
- 2012 год — 14 гаспадарак, 19 жыхароў
- 2019 год — 29 жыхароў[7]
Вядомыя асобы
- Янка Ролсан (1912—1994) — беларускі эмігранцкі дзеяч, паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads