Група дваццаці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
G20, Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.
У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.
З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.
Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.
Remove ads
Гісторыя
26 верасня 1999 года міністры фінансаў і старшыні галоўных банкаў Вялікай васьмёркі запрасілі на першую сустрэчу Групы дваццаці 15-16 снежня ў Берліне (Германія) сваіх калег з Еўрапейскага Саюза і 12 іншых буйных дзяржаў: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Інданезія, Індыя, Кітай, Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года[1]. 15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча Групы дваццаці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаў Групы дваццаці збіраліся на нараду двойчы на год.
19 чэрвеня 2012 года на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мексіка) Група дваццаці ўхваліла вылучэнне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленне гаспадарчых забурэнняў[2]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў Групы дваццаці прыпадала 85% валавога прадукту свету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% інвестыцый у свеце[3].
Remove ads
Краіны G20
Спіс нарад
Гл. таксама
Зноскі
- Частыя пытанні(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- Што такое G20(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- Папярэднія сходы(англ.). «Група дваццаці». 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- Сустрэчы міністраў фінансаў «G20» (афіцыйныя дакументы)(англ.). Весткавы асяродак «G20» пры Таронтаўскім універсітэце (Канада). 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads