Сумаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́маўка[2] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 8 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, за 0,3 км на поўдзень ад вёскі Янова.

Хуткія факты Сумаўка, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,63 км². Даўжыня возера 2,38 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня 29,6[3] (29,9[2]) м, сярэдняя 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб’ём вады 11,1 млн м³. Плошча вадазбору 14,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м, спадзістыя. Берагі нізкія (да 0,2 м), месцамі забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы і захадзе возера вышыня берагоў складае 0,5—0,8 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. Сярод раслін: трыснёг, хвошч, гарлачыкі, шышняк, эладэя[3].
На ўсходзе ў возера ўпадае ручай з возера без назвы, на захадзе выцякае ручай у возера Сярэднік.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, сом, краснапёрка, лінь, сняток, мянтуз і іншыя рыбы.

Каля возера хутары Янова і Гентава.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads