Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Аўтазаводзец-Трактар».

Хуткія факты Вячаслаў Камінскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».

У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).

У лютым 2016 года пакінуў «Славію»[4] і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр[5], аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб[7].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[8], але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[9] і перайшоў у «Клецк».

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна»[10]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», з якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на год. У 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы, стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, але не поле не выхадзіў. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[11].

У пачатку 2024 года далучыўся да клуба «Аўтазаводзец-Трактар».

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads