Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Герашчанка (нар. 25 ліпеня 1972, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Орша».
Remove ads
Кар’ера футбаліста
Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», выступаў за іншыя беларускія клубы. З 1995 года гуляў у Расіі. Другую палову сезона 2000 правёў у складзе мазырскай «Славіі», з якой стаў чэмпіёнам Беларусі. Пасля гуляў за «Уралан» і «Нафтан». Скончыў кар’еру ў Другой лізе ў складзе магілёўскага «Савіта».
У 1997—2004 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера трэнера
У 2006 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў «Савіце». Пасля спынення існавання «Савіта» перайшоў у 2009 годзе на працу ў БАТЭ, дзе быў трэнерам дубля.
У верасні 2011 года прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра», які на той момант займаў апошні радок табліцы. Герашчанка не змог выправіць сітуацыю, нават нягледзячы на тры перамогі ў трох апошніх турах, і «Дняпро» апусціўся ў Першую лігу. У наступным сезоне пасля дрэннага пачатку ў Першай лізе «Дняпро» пачаў атрымліваць перамогу за перамогай, і за два туры да фінішу гарантаваў вяртанне ў элітны дывізіён. У сезоне 2013 «Дняпро» паказваў нестабільную гульню. У выніку ў кастрычніку 2013 года Герашчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскай каманды.
У 2015 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы». У пачатку 2016 года стала вядома, што Герашчанка папоўніць склад новага трэнерскага штаба бабруйскай «Белшыны» ў якасці галоўнага трэнера дубля[3]. У красавіку таго ж года, пасля зыходу з каманды Уладзіміра Яжурава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4], заставаўся на гэтай пасадзе да ліпеня.
У жніўні 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Ліды»[5], якую прывёў да шостага месца ў Першай лізе 2016. У снежні 2016 года ўзначаліў «Гомель»[6]. Па выніках сезона 2017 каманда заняла 10-е месца ў Вышэйшай лізе з 16. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[7]. Аднак пачатак новага сезона атрымаўся для «Гомеля» няўдалым (пасля васьмі тураў каманда не мела ніводнай перамогі і знаходзілася ў канцы табліцы), і ў маі 2018 года Герашчанка па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[8].
У студзені 2019 года зноў узначаліў «Ліду»[9]. Каманда, якая істотна абнавіла склад у бок амаладжэння, пад кіраўніцтвам Герашчанкі выдала свой найлепшы старт у Першай лізе за доўгі час, пасля 13 тураў займала шостае месца. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[10] і неўзабаве стаў галоўным трэнерам літоўскага клуба «Паланга»[11]. Аднак ужо ў верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду.
У канцы 2019 года была дасягнута дамоўленасць, што Герашчанка стане новым галоўным трэнерам «Смаргоні». У студзені 2020 года афіцыйна ўзначаліў смаргонскі клуб[12]. У сезоне 2021 «Смаргонь» далучыўлася да Вышэйшай лігі, дзе знаходзілася ў зоне вылету. У верасні 2021 года Герашчанка быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера і пераведзены на іншую працу ў клубе[13].
У студзені 2022 года ўзначаліў наваполацкі «Нафтан»[14]. У сезоне 2022 дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У снежні 2022 года пакінуў наваполацкі клуб[15].
У студзені 2023 быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра»[16]. Па выніках сезона 2023 вывеў «Дняпро» ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да пачатку 2026 года[17]. У ліпені 2024 года пакінуў «Дняпро»[18].
У жніўні 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы»[19].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[20].
Remove ads
Дасягненні
Ігравыя
- Чэмпіён Беларусі: 2000
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992
Трэнерскія
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: (2) 2012, 2022
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads