Векшні

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Векшніmap
Remove ads

Векшні[2], таксама Віекшне́й (літ.: Viekšniai, жам. Vėikšnē) — горад у паўночнай Літве. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага раёна Цельшаўскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкі. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўлі — Ліепая.

Remove ads

Гісторыя

Вядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні — цэнтр дэканата). У 1636 годзе заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 года вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі Станіслаў Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года даў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 годзе гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 годзе пазбаўлены яго соймам. 15 траўня 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[3]. Да 1842 года горад уваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні[4]. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёл[5]. Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (ЛібаваРомны).

У час Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй[4]. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР[6].

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. Цэнтр аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads