Віжайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віжайныmap
Remove ads

Віжайны[1] (польск.: Wiżajny) — вёска ў Польшчы, за 35 км на поўнач ад Сувалкаў, за 143 км на поўнач ад Беластока, паміж азёрамі Вістуццю і Віжайнамі, каля граніцы з Літвой. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Віжайны.

Хуткія факты Віжайны, Краіна ...
Remove ads

Назва

Апроч формы Віжайны, таксама сустракаюцца варыянты Віжаны[2] і Візуны[3].

Гісторыя

Thumb
Гарадскі герб, 1792 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Віжайны на карце 1655 года

Першы пісьмовы ўспамін пра Віжайны (Weyze) датуецца 1253 годам[4]. Відаць, тут існавала яцвяжскае паселішча.

З 1413 года Віжайны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У гэты час імі валодалі Лазавіцкія, з другой паловы XVI стагоддзя — Радзівілы. Па загадзе апошніх тутэйшы касцёл Святога Юрыя ператварылі ў кальвінскі збор, у якім у 1603 годзе пахавалі гетмана Крыштафа Мікалая Радзівіла «Перуна».

На 1629 год у Віжайнах было 285 дымоў, якія размяшчаліся на 7 вуліцах (найбольшая з іх Павісульская з 27 дымамі, найменшая — Канецпольская з 6). У 1664 годзе касцёл быў вернуты каталікам. 11 мая 1693 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Віжайнам магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавяззю на персях (пацвержаны 14 лютага 1792 года)[3]. Пасля Радзівілаў горадам валодалі Пуслоўскія, Плятэры, Струтынскія.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Віжайны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 165 будынкаў. У 1870 годзе Віжайны былі пазбаўлены статуса горада.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Віжайны апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Віжайны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яны ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводства.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1342 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 1 тыс. чал.; 2011 год — 882 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святой Тэрэзы (1825) у стылі класіцызму, званіца (1862)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, пратэстанцкія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads