Віктар Канстанцінавіч Гардзей

беларускі паэт, празаік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Канстанцінавіч Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[3], Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць23 студзеня 2025, Мінск) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Хуткія факты Віктар Канстанцінавіч Гардзей, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гадах быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 года — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»[4] (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

З пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Памёр 23 студзеня 2025 года ў Мінску[5].

Remove ads

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе.

Паэзія

Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975[6]), «Верасное палясоўе» (1978[7]), «Засевак Радзімы» (1983[8]), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976[9]), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989[10]) і інш.

Проза

Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.

Пераклады

Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

Remove ads

Прызнанне

Памяць

У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дома, дзе ён жыў, у 2017 годзе ўсталявалі памятны знак[11].

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 29 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. Памёр Віктар Гардзей — 2025. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 24 студзеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1272304'></a>
  3. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Малыя Круговічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 20 жніўня 2011.
  4. «Касавіца»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012. Праверана 5 жніўня 2012.
  5. «Верасное палясоўе»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2015.
  6. «Засевак Радзімы»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2015.
  7. «Чырвоны грабеньчык»(недаступная спасылка)
  8. памятны знак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 7 верасня 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads