Віктар Георгіевіч Кулікоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Гео́ргіевіч Куліко́ў (5 ліпеня 1921, сяло Верхняя Любоўша, Лівенскі павет, Арлоўская губерня, РСФСР — 28 мая 2013, Масква) — савецкі і расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1981), Маршал Савецкага Саюза (1977).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 ліпеня 1921 года ў сяле Верхняя Любоўша Лівенскага павета Арлоўскай губерні (цяпер Чырвоназоранскага раёна Арлоўскай вобласці) ў сям’і селяніна-бедняка. У Савецкай Арміі з 1939 года.
Скончыў Грозненскае ваенна-пяхотнае вучылішча (1941), афіцэрскую Вышэйшую бронетанкавую школу (1947), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1953), Ваенную акадэмію Генштаба (1959).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — на Паўднёва-Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах на розных камандных пасадах у танкавых частках. З лютага 1943 года па май 1945 года — намеснік начальніка і начальнік штаба асобнай танкавай брыгады.
Пасля вайны на камандных пасадах у войсках.
Памёр 28 мая 2013 года ў Маскве.
Remove ads
Зноскі
- Куликов Виктор Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Wiktor Georgijewitsch Kulikow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads