Віктар Мікалаевіч Дашкевіч
беларускі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Мікала́евіч Дашке́віч (3 студзеня 1945, Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 31 сакавіка 2020, Віцебск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016).
Remove ads
Біяграфія
З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Веры Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.
20 сакавіка 2020 года Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён быў у рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавіруса ў Беларусі ў часе пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў[2]. Пахаваны на праваслаўных Георгіеўскіх могілках каля вёскі Койтава[3].
Remove ads
Узнагароды
За вялікі ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне гледачоў, актыўную асветніцкую дзейнасць на творчых сустрэчах з гледачом, радыё і тэлебачанні Віктар Дашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), медалём Францыска Скарыны (2010), дыпломам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2011).
Remove ads
Ролі ў тэатры

- Захар («Шагал… Шагал…» паводле п’есы Уладзіміра Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
- Мацей («Несцерка» Віталя Вольскага)
- Пётр Адамавіч («Пазычанае шчасце» Фёдара Палачаніна)
- Ураднік («Жарты» паводле п’есы «Прымакі» Янкі Купалы)
- Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» Андрэя Бадуліна, Аляксандра Чутко)
- Місена («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі)
- Службовец банка («Смешныя людзі» паводле аднаактовых п’ес Антона Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
- Капітан Вельмідоўгаяпанчоха («Пэпі» — лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
- прафесар Райсер («Доктар філасофіі» Браніслава Нушыча)
- Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў Васіля Шукшына («Сцёпкава каханне»))
- Старшы Касец («Кот у ботах» пераклад Алеся Замкоўскага паводле Шарля Перо)
- Палікар («Званы Віцебска» Уладзіміра Караткевіча)
- Хамутоў («Правінцыйныя анекдоты» Аляксандра Вампілава)
- Ерамееў («Летась у Чулімску» Аляксандра Вампілава)
- Арсен («Чужы» Л. Ніканенкі)
- Добчынскі («Рэвізор» Мікалая Гогаля)
- Мнішак («Чорная нявеста» Аляксея Дударава)
- Мюлер («Тузы» Урса Відмера)
- Скацінін («Недарасць» Дзяніса Фанвізіна)
- Савецкі следчы («От цо да!» Сакрата Яновіча)
- Сорын («Чайка» Антона Чэхава)
- Сцяпан («Памінальная малітва» Рыгора Горына)
- Знакаміты пісьменнік («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы Уладзіміра Набокава «Падзея»)
- Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» Аляксея Арбузава)
- Лука Скарына («Кракаўскі студэнт» Георгія Марчука)
- Пастар («Бацька» Аўгуста Стрындберга)
- Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі Святланы Алексіевіч)
- Мамаеў («Мудрацы…» паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
- Рэджы («Квартэт» Рональда Харвуда)
- Сьвятар («Візіт дамы» паводле п’есы Фрыдрыха Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
- Эдуард («Парадоксы пачуццяў» Сяргея Сергіенкі)
- Грынь Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча)
- мітрапаліт Балвановіч («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча)
- Эскал, князь Вероны («Рамэа і Джульета» Уільяма Шэкспіра)
- Дзед, Сівы («Песні ваўка» Вячаслава Паніна)
Remove ads
Зноскі
- Ігар Карней.. svaboda.org Вянок памяці: актор Віктар Дашкевіч, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі . Радыё Свабода (31 сакавіка 2020). Праверана 3-4-2020.
- Сяржук Серабро.. Груша цвіла апошні год. In Memoriam Віктара Дашкевіча (недаступная спасылка). Народныя навіны Віцебска (31 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 2-4-2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads