Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (1976, Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 21 сакавіка 2017[1], Светлагорск, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі ветэрынар, дзеяч мясцовага кіравання. З 2015 па 2017 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага раёна.

Хуткія факты Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч, Старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў загадчыкам участковай ветэрынарнай лячэбніцы Брагінскага раёна. З 2001 па 2003 гады працаваў ветэрынарным урачом Брагінскага кааптнарыхтпрама, інжынерам па тэхніцы бяспекі Брагінскага райпо, галоўным ветэрынарным урачом РСВУП «Птушкафабрыка Рассвет» Гомельскага раёна. У 2003—2009 гадах узначальваў Веткаўскую ветэрынарную станцыю, КУП «Веткаўскі малочны завод». У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама. У 2013—2015 гадах старшыня Чачэрскага райвыканкама[2].

17 сакавіка 2015 года прызначаны на пасаду старшыні Светлагорскага райвыканкама.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads