Вільгельм Фрыдрых Оствальд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Фрыдрых Оствальд (ням.: Wilhelm Friedrich Ostwald, лат.: Vilhelms Ostvalds; 2 верасня 1853[1][2][…], Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя[3][18] — 4 красавіка 1932[3][2][…], Гросботэн[d], Вольная дзяржава Прусія, Германскі рэйх[20]) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 верасня 1853 года ў Рызе (Расійская імперыя).
У 1875 годзе скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт, дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882—1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887—1906), адначасова ў 1898—1905 гадах — дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 года праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі.
Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895).
Памёр 4 красавіка 1932 года ў Лейпцыгу (Германскі рэйх).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (закон разбаўлення Оствальда, 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902).
У 1889 годзе распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук».
Remove ads
Светапогляд
Стваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з’яўляецца энергія.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
