Вільчанка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, Вейна[1] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Вільчанка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, Вейна — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішча[2].

На думку К. Бугі, назва Вейна балцкага паходжання. Назва параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім Vija[3][4].

На думку Я. Развадоўскага, назва Вейна паходзіць з фінскай[5], ад фінскіх апелятываў väinä і да т. п.[6].

На думку А. Рогалева, гідронім Вейна роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць. У ім адлюстравана семантыка крывізны[7].

Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419[8] кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёна[9].

Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[10]. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка[11] (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads