Бручка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бручка
Remove ads

Бру́чка, Бруква, Кручка[1][2], Букса, Буксінка[3], Брушчка[4], Буква, Кілаватка, Немка, Салядзянка, Сінюха, Чыгірынка [1][5] (Brassica napus var. napobrassica, Brassica napobrassica) — двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сямейства капуставых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Экалогія

У першы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на другі — кветаноснае сцябло і насенне. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках.

Хімічны склад

Караняплоды круглыя, авальныя, або сплюшчаныя, жоўтага ці жоўта-белага колеру, утрымліваюць 10 — 16 % сухіх рэчываў, да 2 % бялку, да 1,5 % клятчаткі, 5 — 10 % цукроў, мінеральныя рэчывы (калій, кальцый, натрый, фосфар, магній), карацін, вітаміны B1, B2, і асабліва C — да 30 мг %. Бручка вельмі падобная да рэпу, адрозніваецца ад яе канцэнтрычнымі зубчастымі «шрамамі» вакол сцябла. Своеасаблівы смак і пах бручкі (лепш выражаны ў старых караняплодаў) абумоўленыя эфірнымі алеямі.

Remove ads

Выкарыстанне

Гісторыя

У сярэднявечча і ранні Новы час бручку вырошчвалі пераважна ва Усходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавіі, адкуль яе ў канцы XVIII ст. запазычылі заходнія еўрапейцы (па-англійску бручка называецца swede — «шведка»). Адносна танная і даступная, бручка была важным прадуктам харчавання ў абедзве сусветныя войны, але гэта сапсавала яе рэпутацыю, і ў наш час яна рэдка ўжываецца ў ежу.

У кулінарыі

Адзін з самых трывалых пры захоўванні караняплодаў, да таго ж вітамін С у бручцы амаль не разбураецца пры варцы, што робіць яе вельмі каштоўнай узімку. Раней гэтая асаблівасць бручкі была добра вядомай у Беларусі, дзе з яе ўзімку гатавалі грыжанку. Дыетычныя якасці бручкі асабліва прыдатныя пры цукровым дыябеце і празмернай вазе (добра паглынае тлушч). З сырой бручкі гатуюць салаты — найлепей з хрэнам, цыбуляй і зелянінай, запраўленыя смятанай або маянэзам; з варанай — супы (малочныя і мясныя), другія стравы (бручка, фаршыраваная тварагом, бручка ў смятане, пюрэ з бручкі). Можна гатаваць тыя самыя стравы, што і з морквы; у яўрэйскай кухні з яе гатавалі салодкую страву, падобную да цымусу.

Зноскі

  1. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  4. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads