Вішнёвы слізісты пільшчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішнёвы слізісты пільшчык[1] (Caliroa limacina — від пільшчыкаў, які пашкоджвае лісце, шкодзіць у асноўным костачкавым пародам, асабліва вішні, часам грушы.
Remove ads
Апісанне
Дарослы пільшчык бліскуча-чорнага колеру, з двума парамі празрыстых, злёгку прыцемненых крылаў. Даўжыня цела 4-6 мм. Размах крылаў 8-9 мм[2]. Лічынка зелянява-жоўтай афарбоўкі, даўжынёй да 10 мм, пакрыта чорнай сліззю, пярэдняя частка цела прыкметна патоўшчаная.
Жыццёвы цыкл
Зімуюць лічынкі ў глебе пад кронай дрэва, у земляных коканах. Увесну лічынкі акукляюцца. У ліпені вылятаюць дарослыя казуркі і адкладаюць на скурку ніжняга боку ліста бледна-зеленаватыя падоўжаныя яечкі. Вылупіўшыся з яек, лічынкі пачынаюць сілкавацца мякаццю лісця і, дасягнуўшы апошняга этапу развіцця, у верасні сыходзяць у глебу на зімоўку. Лічынкі саскрабаюць тканіны з верхняга боку лісця, пасля чаго лісце засыхае.[2]
Remove ads
Распаўсюджванне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Кітаі, Японіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
Зноскі
- Арлёнак Я. І., Мацвееў В. А. Вішня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 473.
- Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads