Гарошак танкалісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́шак танкалісты[1][2] (Vicia tenuifolia) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 80—200 (100—150[2]) см даўжынёй. Сцябло прамое, рабрыстае, слаба апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, доўгае і складаецца з 10—12[2] (8—12[3]) пар лісточкаў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісточкі размешчаны ў 2 плоскасцях, арыентаваных пад вострым вуглом адзін да аднаго, суцэльныя, гладкія, з завостранай верхавінкай, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ліловага або лілова-сіняга колеру, у пазушных гронках даўжынёй 15—20[3] см. Вяночак 12—15 мм даўжынёй[4]. Кветканосы з гронкай звычайна амаль удвая даўжэй лісця. Плод — лінейна-падоўжаны струк.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, у Азіі і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока)[5][4][6]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[7].
Расце на сухіх лугах, стэпавых схілах, у зарасніках — у лесастэпе і стэпе, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, каля дарог.
Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, Валынскай вобласці Украіны, Калужскай вобласці Расіі[7].
Гаспадарчае значэнне
Гарошак танкалісты перспектыўны ў якасці кармавой расліны ў рэгіёнах з недастатковым увільгатненнем і якасцю глебы[3]. Па кармавой якасці не саступае люцэрне[3].
Сінонімы
Паводле сайта The Plant List
- Cracca tenuifolia (Roth) Gren. & Godr.
- Cracca tenuifolia (Roth) Godr. & Gren.
- Vicia antiqua Grossh.
- Vicia boissieri Freyn
- Vicia brachytropis Kar. & Kir.
- Vicia cracca subsp. tenuifolia (Roth) Gaudin
- Vicia cracca var. tenuifolia (Roth) Beck
- Vicia cracca (Roth) Bonnier & Layens
- Vicia tenuifolia subsp. boissieri (Freyn) Radzhi
- Vicia tenuifolia subsp. tenuifolia
Remove ads
Галерэя
- Агульны выгляд расліны
- Сцябло з прылісткамі
- Ліст з лісточкамі
- Суквецце
- Кветка
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Plants of the World online . (англ.)
- The Euro+Med PlantBase . (англ.)
- U.S. National Plant Germplasm System . (англ.)
- Горошек тонколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads