Гартэнзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гартэ́нзія, гідрангія[1] (Hydrangea) — род кветкавых раслін сямейства Гартэнзіевыя (Hydrangeaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Кусты вышынёй 1—3 м, некаторыя віды — невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, даўжынёй 5—20 см. Кветкі белага колеру, у шчыткападобных або мяцёльчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.
Расліны ядавітыя.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Вільгацелюбівыя расліны. Цвітуць у чэрвені—жніўні. Размнажаюцца насеннем, садовыя формы — адводкамі, чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. Усе часткі расліны з'яўляюцца атрутнымі[2].
Віды
Род налічвае 35[1] (52[3]) відаў. Некаторыя з іх:
- Hydrangea arborescens L. — Гартэнзія дрэвападобная
- Hydrangea bretschneideri Dippel — Гартэнзія Брэтшнейдэра
- Hydrangea macrophylla (Thunb.) Ser. — Гартэнзія буйналістая
- Hydrangea paniculata Siebold — Гартэнзія мяцёльчатая
- Hydrangea xanthoneura Diels
Існуе шэраг садовых форм, у тым ліку гартэнзія стэрыльная (Hydrangea arborescens sterilis)[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
- Hydrangea (англ.) // The Plant List
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads