Гартэнзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гартэнзія
Remove ads

Гартэ́нзія, гідрангія[1] (Hydrangea) — род кветкавых раслін сямейства Гартэнзіевыя (Hydrangeaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Кусты вышынёй 1—3 м, некаторыя віды — невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, даўжынёй 5—20 см. Кветкі белага колеру, у шчыткападобных або мяцёльчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Вільгацелюбівыя расліны. Цвітуць у чэрвеніжніўні. Размнажаюцца насеннем, садовыя формы — адводкамі, чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. Усе часткі расліны з'яўляюцца атрутнымі[2].

Віды

Род налічвае 35[1] (52[3]) відаў. Некаторыя з іх:

  • Hydrangea arborescens L. Гартэнзія дрэвападобная
  • Hydrangea bretschneideri Dippel Гартэнзія Брэтшнейдэра
  • Hydrangea macrophylla (Thunb.) Ser. Гартэнзія буйналістая
  • Hydrangea paniculata Siebold Гартэнзія мяцёльчатая
  • Hydrangea xanthoneura Diels

Існуе шэраг садовых форм, у тым ліку гартэнзія стэрыльная (Hydrangea arborescens sterilis)[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads