Герцагства Курляндскае і Семігальскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герцагства Курляндскае і Семігальскае
Remove ads

Герцагства Курляндскае і Семігальскае было абвешчана 8 сакавіка 1918 годзе на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні ландэсратам, які складаўся з остзэйскіх немцаў, што прапанавалі герцагскую карону кайзеру Вільгельму II. Хоць Рэйхстаг падтрымліваў самавызначэнне балтыйскіх народаў, германскі генеральны штаб працягваў палітыку далучэння Прыбалтыкі да Германскай імперыі, абапіраючыся на остзэйскіх немцаў.

Хуткія факты Герцагства Курляндскае і Семігальскае, Сталіца ...

Увосень 1918 года на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створана аб'яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзерам 22 верасня 1918 года; тэрыторыя Курляндскага герцагства стала яго часткай.

Remove ads

Перадумовы

Хуткія факты Гісторыя Латвіі ...

Падчас Першай сусветнай вайны германскія войскі да восені 1915 годзе акупавалі тэрыторыю Курляндскай губерні Расійскай імперыі. Фронт стабілізаваўся па лініі Рыга-Дзвінск-Баранавічы.

16 лістапада 1917 годзе быў сфарміраваны Народны савет Латвіі, які 30 лістапада 1917 годзе абвясціў стварэнне аўтаномнай латвійскай правінцыі з межамі, праведзенымі па этнаграфічнай прыкмеце, а 15 студзеня 1918 годзе — стварэнне незалежнай Латвійскай рэспублікі[1].

Пасля рэвалюцыі ў Расіі нямецкія войскі пачалі наступ з Курляндыі і да канца лютага 1918 года акупавалі тэрыторыі расійскіх Ліфляндскай губерні і Эстонскай аўтаномнай губерні, дзе таксама была ўсталявана ўлада нямецкай ваеннай адміністрацыі. 3 сакавіка 1918 года Савецкая Расія падпісала Брэсцкі мірны дагавор, прызнаўшы страту Курляндскай губерні, а дамовы, падпісаныя ў Берліне 27 жніўня 1918 года, пазбавілі яе таксама Ліфляндскай і Эстонскай аўтаномнай губерняў.

Паралельна з гэтым у верасні 1917 года остзэйскія немцы пачалі фарміраваць палітычныя структуры, карыстаючыся заступніцтвам акупацыйнай адміністрацыі, і 8 сакавіка 1918 года ландэсрат, які складаўся з остзэйскіх немцаў, абвясціў стварэнне Герцагства Курляндскага і Семігальскага, і прапанаваў герцагскую карону кайзеру Вільгельму II.

Remove ads

Страта дзяржаўнасці

Увосень 1918 годзе на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створана аб'яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзерам 22 верасня 1918 года; тэрыторыя Курляндскага герцагства стала яго часткай.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads