Глеб Аляксандравіч Лапіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глеб Аляксандравіч Лапіцкі (нар. 29 лютага 1988, Віцебск) — беларускі артыст, культурны дзеяч і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 29 лютага 1988 года ў горадзе Віцебску[1].
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў артыстам-вакалістам Віцебскай абласной філармоніі; асістэнтам кафедры ўнутраных незаразных хвароб; кіраўніком харавога калектыву дома культуры; мастацкім кіраўніком дома культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па грамадскай працы, начальнікам упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы, начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1]. Генеральны дырэктар цэнтра культуры “Віцебск”, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»[1].
Дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
Дэлегат IV і VI Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Віцебскага, Гарадоцкага, Лёзненскага і Шумілінскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удастоены ганаровых званняў «Чалавек года Віцебшчыны», «Віцябчанін года»[1].
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства прамысловасці, Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Віцебскага аблвыканкама, упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці, Віцебскага гарвыканкама, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў; падзякамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; юбілейнымі медалямі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»; знакам МУС «За садзейнічанне», нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы МУС, БРСМ[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads