Глеб Юр’евіч Верашчагін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Юр’евіч Верашча́гін[2] (руск.: Глеб Юрьевич Верещагин; 14 красавіка 1899 — 5 лютага 1944) — вучоны ў галіне лімналогіі, гідрабіялогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар.

Хуткія факты Глеб Юр’евіч Верашчагін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Гасцееўка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Мічурынскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1908 годзе скончыў Варшаўскую гімназію, у 1913 годзе — Варшаўскі ўніверсітэт. Быў прызначаны заштатным захавальнікам Заалагічнага музея Варшаўскага ўніверсітэта. З 1914 года на пасадзе малодшага заолага Заалагічнага музея Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1918 г. — малодшага захавальніка. З 1924 г. Г. Ю. Верашчагін па сумяшчальніцтву — вучоны сакратар Камісіі па вывучэнню возера Байкал, з 1929 г. — загадчык Байкальскай біялагічнай станцыяй, а з в 1930 г. яе дырэктар.

Памёр 5 лютага 1944 г. пахаваны на беразе Байкала, на могілках у пасёлку Лісцвянка (Іркуцкі раён Іркуцкай вобласці).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Вучонаму належаць працы па планктоне і прэснаводным ракападобным, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў Байкала, яго гідрабіялогіі, дынаміцы водных мас. Аўтар тэорыі марскога паходжання флоры і фаўны возера Байкал.

З’яўляецца аўтарам 286 навуковых прац, апошняя з іх — навукова-папулярны нарыс «Байкал», напісаная вучоным у апошнія дні жыцця[3].

У 1927 годзе Г. Ю. Вершчагін прымаў удзел у 4-м Міжнародным лімналагічным кангрэсе ў Рыме, на якім атрымаў медаль і дыплом і быў абраны членам Савета міжнароднага аб’яднання лімнолагаў[3].

Remove ads

Памяць

У Музеі земляробства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлены бронзавы бюст (скульптар Манашкін)[4].

Зноскі

  1. Верещагин, Глеб Юрьевич // Венгрия — Вильно — 1928. — Т. 10. — С. 291.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29946382'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q43200248'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20078554'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads