Гомельскае староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельскае староства — дзяржаўнае ўладанне ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Гомель.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Remove ads
Гісторыя
- У 1535 г. — заснаванне староства вялікім князем Жыгімонтам Старым як асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе гаспадарскіх Падняпроўскіх воласцей.
- У 1541 г. — згаданы ў дакументах ВКЛ гомельскі замак «Гомей» (мястэчка Гомель)[1].
- У 1560 г. — цэнтр староства, Гомель, атрымаў уласны герб.
- У 1565 г. — ўвайшло ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. У гэты час у склад староства, акрамя Гомеля, уваходзілі 32 вёскі пад кіраўніцтвам дзяржаўцы. Асобнымі вёскамі валодалі непасрэдна мясцовыя баяры і шляхта. Вёска Пляса належала гомельскай Траецкай царкве, а вёска Слепка была падараваная Віленскаму касцёлу св. Станіслава і ўвайшла ў склад яго маёнтка Стрэшын.
- У 1569 г. — на падставе Люблінскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай ўвайшло ў склад ўзніклай федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітая.
- У 1572 г. — Гомельскае староства перайшло ва ўласнасць Б. Сапегі.
- У 1640 г. — у Гомельскае староства ўваходзіла 40 сёлаў з 202 дымамі. Яно было звязанае дарогай з Рагачовам.
- У 1654—1667 гг. — разруха, бунт і вайна з-за ўварвання казакоў пад камандаваннем Залатарэнкі І. Н. і яго брата Залатарэнкі В. Н.[2].
- У пачатку 1690 г. — судовы працэс аб зямельных межах. Спрэчная справа вышэйшага «трыбунальнага» суда ВКЛ. Кароль Ян Сабескі прызначыў камісію для размежавання Гомельскага староства і маёнтка Хальч шляхцічаў Халецкіх, на чале якой стаў яго сакратар Пётр Міхал Полцеў (Piotr Michal Polttiew) .
- У 1772 г. — ліквідавана ў выніку першага падзела Рэчы Паспалітай. Тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Адміністрацыйны падзел на староствы быў ліквідаваны — сфарміраваны Гомельскі павет (1773—1777 гг.).
- У 1775 г. — землі былога Гомельскага староства Кацярына II падарыла ў вечнае спадчыннае валоданне генерал-фельдмаршалу князю П. А. Румянцаву-Задунайскаму.
- У 1834—1838 гг. — землі былога Гомельскага староства і горад Гомель набыў генерал-фельдмаршал князь Варшаўскі І. Ф. Паскевіч-Эрыванскі.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У 1765 годзе, паводле Люстрацыі, староства падзялялася на войтаўствы, двары, вёскі (польск.: wieś), званыя яшчэ як «дымы», «дзяржавы» (польск.: dzierżawy) і маёнтак[3]:
- г. Гомель з Чачэрскім прадмесцем і Рэчыцкім падваллем, дымамі за Воднай брамай, у Рове і над Сожам;
- слабада Спасава;
- воласць Засожская (арыгін.: Włość Zasoƶska) (за р. Сож) — вёска Лагуноўка, в. Жгунь (у арыгін.: Gzuń), в. Крупец Новы, в. Крупец Стары, в. Карма, в. Гародня, в. Камень, в. Хароша, в. Перарост, в. Васілёўка (арыгін.: Wasilowka), в. Баршчоўка, в. Папоўка, в. Завідаўка, в. Азарчыцы (арыгін.: Azarczyce), в. Юркавічы Старыя, в. Юркавічы Новыя, в. Весялоўка, в. Усох, в. Бярэзня, в. Мікалаеўка, в. Ніўкі, в. Дуброўка, д. Дарафееўка, в. Церахоўка, в. Івакі Старыя, в. Івакі Новыя, в. Уць, в. Глыбоцкая, в. Маркавічы, в. Краўцоўка, в. Студзёная Вада, в. Лагуны Старыя, в. Зябрыца, в. Пяшчна, в. Баранаўка, в. Клімаўка, в. Прыбыткі;
- воласць Заіпуцкая (арыгін.: Włość Zaipucka) (за р. Іпуць) — в. Добруш, в. Вылеў, в. Дземяновічы, в. Бярэсце (арыгін.: Berescie), в. Выгодна, в. Кругаўка, в. Закружжа (арыгін.: Zakruze), в. Сцяпанаўка, в. Марына, в. Лівантова, в. Раманавічы;
- воласць Прадсожская (арыгін.: Włość Przedsoƶska) (перад р. Сож) — в. Ваўковічы, в. Заліп'е, в. Красна, в. Мільча, в. Беліца, в. Іванаўка, в. Рэндаў (арыгін: Rędow), в. Макееўка, в. Бабовічы, в. Жарэбна.
Remove ads
Старасты і намеснікі
Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь ці кароль у трыманне феадалам як натуральны юргельт за службу.
На пасадзе гомельскіх старастаў вядомыя:
- у 1572—1582 г. — Багдан Паўлавіч Сапега;
- з 1610—1611 гг. — Андрэй Сапега і Павел Стэфан Сапега[2];
- з 1635 г. — Аляксандр Слушка (Служка) ваявода Мінскі і яго сын Зыгмунт Адам Слушка;
- Міхал Казімір Радзівіл
- да 1730 г. — Красінскі, падканцлер літоўскі;
- ў 1730 г. — князь Міхаіл Чартарыйскі.
Гл. таксама
Зноскі
- с. 223, 108, «Мэтрыка Вялыкага Княства Літоўскага (1522—1552)», Кн. 28, выд. ATHENAEUM (В. Менжинский, В. Свежинский), г. Менск, 2000 г. ISBN 985-6374-10-3
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads