Грабянёўскі

пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Грабянёўскіmap
Remove ads

Грабянёўскі[1] (трансліт.: Hrabianioŭski, руск.: Гребенёвский) — пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 221 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Паблізу аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планірўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі хатамі.

Гісторыя

З 1920-х гадоў тут, на распрацоўцы тарфяных радовішчаў працавалі арцелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны торфараспрацоўкі значна пашырэлі, было створана торфапрадпрыемства, склаўся пасёлак. 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР пасёлку пры торфапрадпрыемстве «Рудня-Грэбень» дадзена назва Грабянёўскі[2]. З 17 снежня 1980 года да 27 лістапада 2009 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3][4]. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 75 гаспадарак, 183 жыхары.

Дынаміка

  • 1996 год — 250 жыхароў, 82 двары[5].
  • 2004 год — 75 гаспадарак, 183 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads