Фінал Players Tour Championship 2015/2016 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінал Players Tour Championship 2015/2016 (снукер)
Remove ads

Фінал Players Tour Championship 2015/2016 (таксама вядомы як Players Championship Grand Final 2016 ці проста Players Championship 2016 і Ladbrokes Players Championship 2016 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2015/2016, які праходзіў з 22 па 27 сакавіка 2016 года ў EventCity у Манчэстэры, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £350,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Марк Ален, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса (4:3), Марка Кінга (4:2), Майка Дана ў чвэрцьфінале (4:1), пераможцу Сусветнага Гран-пры Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:4) і Рыкі Уолдэна ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Такім чынам, 30-гадовы снукерыст з Паўночнай Ірландыі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір у Вялікабрытаніі (пасля дзвюх перамог на World Open у 2012 і 2013 гадах у Кітаі) і другі турнір у сезоне (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі ў лістападзе 2015 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Алена ў рэйтынгу з дзясятай пазіцыі на шостую, вышэй за якую да гэтага ён ніколі не ўздымаўся.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Ladbrokes упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру, як і ў мінулым годзе, склаў £350,000. У сезоне 2015/2016 ён перавысіў прызавыя фонды рэйтынгавых адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі і Уэльса, а таксама German Masters і Сусветнага гран-пры.

Таксама не змянілася ў параўнанні з леташнім розыгрышам і колькасць прызавых грошай пераможцы турніру — £100,000. Толькі пераможцы турніраў Трайной кароны, а таксама найбунейшага з кітайскіх турніраў, International Championship, атрымалі ў сезоне больш за гэтую суму. Першыя прызы запрашальных турніру Champion of Champions і Сусветнага гран-пры таксама склалі па £100,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Пры гэтым, у адрозненне ад большасці рэйтынгавых турніраў сезона 2015/2016 нават тыя снукерысты, якія прайгравалі ў стартавых матчах гэтага спаборніцтва атрымлівалі рэйтынгавыя ачкі.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
  1. Пераходны прыз за максімальную серыю склаў 10000 фунтаў стэрлінгаў, бо падчас мінулага рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Уэльса, максімум быў выкананы. Тым не менш, генеральны спонсар турніру, кампанія Ladbrokes, паабяцала падвоіць прыз за максімальны брэйк у тым выпадку, калі хтосьці аформіць яго. Такім чынам, фактычна прыз за максімум складаў £20,000.
Remove ads

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2016 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу еўрапейскага тура PTC, 2 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя месцы ў рэйтынгу азіяцкага тура PTC (фактычны фіналісты адзінага турніру ў Азіі), а таксама 6 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сумесным рэйтынгу двух тураў, аднак не патрапілі на спаборнітцва праз іх. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумеснага рэйтынгу.

Марк Сэлбі заняў першае месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура і быў уключаны ў сетку пад першым нумарам пасеву, але зняўся з турніру паводле асабістых прычынаў і быў заменены Мэцью Сэлтам.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 9 не патрапілі ў Гранд-фінал: Марк Сэлбі, Сцюарт Бінэм, Ніл Робертсан, Роні О’Саліван, Джон Хігінс, Джо Пэры, Стывен Магуайр, Пітэр Эбдан і Энтані Мак-Гіл. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Дамінік Дэйл, Джымі Робертсан, Марк Кінг, Майк Дан, Том Форд, Эндру Хігінсан, Цянь Пэнфэй, Роры Мак-Лаўд і Сэм Бэйрд.

Два снукерысты прымалі ўдзел у шостым (з шасці) розыгрышы турніру запар: Джад Трамп (24) і Марк Дэвіс (32).

Чатыры ўдзельнікі сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Роры Мак-Лаўд (5), Цянь Пэнфэй (13), Майк Дан (19) і Кайрэн Уілсан (20).

З усіх удзельнікаў спаборніцтва раней пераможцамі станавіліся Шон Мёрфі (2011), Дзін Цзюньхуэй (2013) і Бары Хокінс (2014).

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 45-гадовы Алан Мак-Манус. Роры Мак-Лаўду, Майку Дану і Дамініку Дэйлу падчас турніру было па 44 гады, а Марку Дэвісу — 43. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 21-гадовы Лука Брэсэль. Кайрэну Уілсану і Майклу Уайту было па 24 гады, а Джаду Трампу — 26.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 14 сакавіка 2016 года пасля Сусветнага Гран-пры.
  2. Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Remove ads

Ход турніру

Першы дзень (22 сакавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (27), Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (26), Сцяг Кітая Лян Вэньбо (21), Сцяг Англіі Джымі Робертсан (25), Сцяг Шатландыі Грэм Дот (30), Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (29), Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (16), Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (4)

Матчы 1/16 фіналу
Дзін Цзюньхуэй (8)
Сцяг Кітая Кітай
4:1 Дэвід Гілберт (27)
Сцяг Англіі Англія
110:0 (104), 67:1, 78:35, 0:75, 104:27 (56)[хт 1]
Марка Фу (3)
Сцяг Ганконга Ганконг
4:3 Алан Мак-Манус (26)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
13:75 (51), 110:40 (65), 77:0 (77), 22:105 (76), 83:15 (69), 0:90 (90), 62:46
Шон Мёрфі (7)
Сцяг Англіі Англія
4:1 Лян Вэньбо (21)
Сцяг Кітая Кітай
74:39 (74), 23:101, 74:0 (74), 59:58, 91:0 (91)
Бэн Вуластан (15)
Сцяг Англіі Англія
4:3 Джымі Робертсан (25)
Сцяг Англіі Англія
1:77 (63), 106:0 (106), 59:61 (54 Робертсан), 66:46, 79:8, 0:86 (86), 75:46
Алістэр Картэр (6)
Сцяг Англіі Англія
4:1 Грэм Дот (30)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
68:38, 80:2 (77), 64:15 (59), 58:69 (58 Картэр), 58:9
Майкл Уайт (12)
Сцяг Уэльса Уэльс
4:2 Лука Брэсэль (29)
Сцяг Бельгіі Бельгія
0:116 (92), 45:58, 63:11 (62), 63:30, 65:52, 78:0 (77)
Мартын Гоўлд (16)
Сцяг Англіі Англія
1:4 Джад Трамп (24)
Сцяг Англіі Англія
0:88 (88), 14:68, 0:84 (63), 135:0 (135), 30:77
Роры Мак-Лаўд (4)
Сцяг Англіі Англія
1:4 Майк Дан (19)
Сцяг Англіі Англія
33:76 (62), 66:18, 19:62, 65:66 (52 Мак-Лаўд), 0:71

Другі дзень (23 сакавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (17), Сцяг Англіі Майкл Холт (23), Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (28), Сцяг Англіі Марк Дэвіс (32), Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (20), Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (13), Сцяг Англіі Том Форд (11), Сцяг Уэльса Марк Уільямс (14)

Матчы 1/16 фіналу
Мэцью Сэлт
Сцяг Англіі Англія
4:1 Эндру Хігінсан (17)
Сцяг Англіі Англія
69:19 (50), 7:75, 77:51, 65:9, 82:21
Бары Хокінс (2)
Сцяг Англіі Англія
4:2 Майкл Холт (23)
Сцяг Англіі Англія
53:39, 12:80 (79), 62:18, 75:1 (75), 7:56, 87:36 (73)
Марк Кінг (9)
Сцяг Англіі Англія
4:2 Сэм Бэйрд (28)
Сцяг Англіі Англія
25:45, 82:6 (56), 62:31, 0:89 (89), 78:67, 65:2
Марк Ален (5)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
4:3 Марк Дэвіс (32)
Сцяг Англіі Англія
127:0 (123), 56:69, 0:66 (66), 67:38, 2:80 (75), 64:9, 94:0 (50)
Раян Дэй (10)
Сцяг Уэльса Уэльс
4:1 Кайрэн Уілсан (20)
Сцяг Англіі Англія
14:82, 98:0 (98), 109:14 (107), 74:17, 103:26 (91)
Цянь Пэнфэй (13)
Сцяг Кітая Кітай
1:4 Роберт Мілкінс (31)
Сцяг Англіі Англія
14:68, 35:62, 122:10 (57, 65), 53:65 (53 Цянь), 52:69 (52 Цянь)
Том Форд (11)
Сцяг Англіі Англія
1:4 Рыкі Уолдэн (18)
Сцяг Англіі Англія
0:112 (112), 6:77 (77), 67:57 (57 Уолдэн), 52:78 (52 Форд), 33:91 (80)
Марк Уільямс (14)
Сцяг Уэльса Уэльс
3:4 Дамінік Дэйл (22)
Сцяг Уэльса Уэльс
8:109 (72), 70:23, 72:16 (51), 42:78 (73), 76:0 (68), 5:127 (82), 13:62 (61)

Трэці дзень (24 сакавіка)

Выбылі: Сцяг Уэльса Майкл Уайт (12), Сцяг Англіі Марк Кінг (9), Сцяг Англіі Джад Трамп (24), Сцяг Уэльса Раян Дэй (10), Сцяг Англіі Мэцью Сэлт, Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (31), Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (22), Сцяг Ганконга Марка Фу (3)

Матчы 1/8 фіналу
Дзін Цзюньхуэй (8)
Сцяг Кітая Кітай
4:0 Майкл Уайт (12)
Сцяг Уэльса Уэльс
143:0 (143), 95:23, 69:27 (62), 81:33 (80)
Марк Ален (5)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
4:2 Марк Кінг (9)
Сцяг Англіі Англія
96:35 (50), 4:79 (71), 65:8, 67:53, 21:71 (55), 124:1 (119)
Джад Трамп (24)
Сцяг Англіі Англія
1:4 Алістэр Картэр (6)
Сцяг Англіі Англія
68:20 (62), 0:84 (72), 0:116 (112), 0:74, 23:66 (57)
Раян Дэй (10)
Сцяг Уэльса Уэльс
2:4 Майк Дан (19)
Сцяг Англіі Англія
28:94 (69), 11:63 (53), 100:15 (52), 36:72, 59:34 (51), 32:78
Мэцью Сэлт
Сцяг Англіі Англія
2:4 Бэн Вуластан (15)
Сцяг Англіі Англія
9:65, 92:11 (52), 24:69, 72:5, 57:70 (53 Сэлт), 31:75
Роберт Мілкінс (31)
Сцяг Англіі Англія
3:4 Бары Хокінс (2)
Сцяг Англіі Англія
86:0 (61), 29:82 (56), 70:23, 1:90 (79), 71:11, 1:63 (55), 52:68
Дамінік Дэйл (22)
Сцяг Уэльса Уэльс
1:4 Шон Мёрфі (7)
Сцяг Англіі Англія
28:85 (84), 4:103 (78), 0:93 (93), 67:5, 25:103 (103)
Марка Фу (3)
Сцяг Ганконга Ганконг
2:4 Рыкі Уолдэн (18)
Сцяг Англіі Англія
40:73 (67), 93:4 (54), 18:83 (73), 75:29, 57:65 (57 Фу), 0:127 (103)

Чацвёрты дзень (25 сакавіка)

Выбылі: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (8), Сцяг Англіі Алістэр Картэр (6), Сцяг Англіі Майк Дан (19), Сцяг Англіі Бэн Вуластан (15)

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...

Пяты дзень (26 сакавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Бары Хокінс (2), Сцяг Англіі Шон Мёрфі (7)

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...

Шосты дзень (27 сакавіка)

Выбыў: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (18)

27 сакавіка. Рэферы: Колін Хамфрыс
Марк Ален (5)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
10:6 Рыкі Уолдэн (18)
Сцяг Англіі Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 74:0 (59), 0:89 (85), 8:86, 0:107 (85), 73:6 (51), 96:44 (80), 71:44, 73:33 (68), 78:35 (64)
Вячэрняя сесія: 83:11 (52), 1:68 (62), 0:92 (92), 51:59, 72:38, 87:28 (61), 100:0 (67)
  1. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
  2. Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 4  
17  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1  
   Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2  
  15  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4  
15  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4
25  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 3  
  15  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 3  
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
14  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
22  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 4  
  22  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4
21  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1  
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
  4  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6  
4  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
32  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3  
  4  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4
  9  Сцяг Англіі Марк Кінг 2  
9  Сцяг Англіі Марк Кінг 4
28  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 2  
  4  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4
  19  Сцяг Англіі Майк Дан 1  
10  Сцяг Уэльса Раян Дэй 4  
20  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 1  
  10  Сцяг Уэльса Раян Дэй 2
  19  Сцяг Англіі Майк Дан 4  
5  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1
19  Сцяг Англіі Майк Дан 4  
4  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 10
18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6
3  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
26  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 3  
  3  Сцяг Ганконга Марка Фу 2  
  18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4  
11  Сцяг Англіі Том Форд 1
18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4  
  18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4  
  6  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1  
16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 1  
24  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
  24  Сцяг Англіі Джад Трамп 1
  6  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
6  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4
30  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 1  
  18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6
  2  Сцяг Англіі Бары Хокінс 3  
8  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
27  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 1  
  8  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4
  12  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 0  
12  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 4
29  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2  
  8  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 2
  2  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
13  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 1  
31  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 4  
  31  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 3
  2  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
2  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
23  Сцяг Англіі Майкл Холт 2  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 17 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 123 серый, што ў сярэднім азначае каля 4 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных серый стаў фіналіст Рыкі Уолдэн з пяцю сэнчуры-брэйкамі. Ён жа стаў і лідарам па колькасці серый «50+» з 21-м брэйкам, а пераможца Марк Ален і паўфіналісты Шон Мёрфі і Бары Хокінс выканалі 16, 11 і 10 паўсоценных брэйкаў адпаведна. У матчы 1/8 фіналу супраць Майкла Уайта Дзін Цзюньхуэй здзейсніў брэйк у 143 ачкі, які стаў найвышэйшым на турніры.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, 1/16 фіналу ...

Агульная статыстыка

Больш інфармацыі 1/16 фіналу, 1/8 фіналу ...
Remove ads

Змены ў рэйтынгу

У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў Гранд-фіналу PTC 2016[1][2].

Больш інфармацыі Гулец, АДТ ...
Remove ads

Відэа

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads