Спіс графаў дэ Пуацье

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс графаў дэ Пуацье
Remove ads

Граф дэ Пуацье (фр.: comte de Poitiers) — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Пуацье ў Францыі (гістарычная вобласць Пуату). У раннія перыяды гісторыі графства тытул яго кіраўніка гучаў як граф Пуату.

Thumb
Графства Пуату ў 1154 годзе

Графства Пуату (Пуацье)

Першыя згадкі пра наяўнасць пасады графа ў Пуацье адносяцца яшчэ да эпохі Меравінгаў, аднак тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася ўлада гэтых графаў не вядомая. У 778 годзе Карл Вялікі падзяліў Аквітанію на графствы, з якіх пяць знаходзіліся ў межах гістарычнай вобласці Пуату. У IX стагоддзі графы Пуацье распаўсюдзілі сваю ўладу на тэрыторыю ўсяго Пуату, падпарадкаваўшы Сентонж і Аніс, аднак страцілі значную частку ўладанняў у даліне Луары, якія перайшлі пад кантроль графаў Анжуйскіх. У сярэдзіне X стагоддзя да граф Пуацье перайшоў прастол герцагства Аквітанія і сюзерэнітэт над усёй паўднёва-заходняй Францыяй ад Луары да Пірэнеяў. Апошняя прадстаўніца кіруючага дому дэ Пуацье — герцагіня Элеанора Аквітанская ў 1152 годзе выйшла замуж за графа Анжуйскага, а пазней — англійскага караля Генрыха II Плантагенета, у выніку чаго графства Пуацье ўвайшло ў склад «Анжуйскай імперыі». Пуату, аднак, захоўвала ўласную сістэму кіравання і звычаі, а мясцовая арыстакратыя перыядычна падымала паўстанні супраць цэнтральнай улады (мецяжы 11731179, 1188 і 1194 гадоў). У першай палове XIII стагоддзя графства было паступова заваявана каралямі Францыі, а буйное паўстанне баронаў Пуату на чале з домам Лузіньянаў было разгромлена ў 1142 годзе ў бітве пры Тайлебуры. У 1241 годзе графства было перададзена ў апанаж брату французскага караля Людовіка IX Альфонсу, які неўзабаве аб’яднаў пад сваёй уладай зямлі ад Пуату да Міжземнага мора. Пасля смерці Альфонса Пуату вярнулася ў склад дамена каралёў Францыі.

Thumb
«Зала нячутных крокаў» у гатычным палацы графаў дэ Пуацье
Remove ads

Графы дэ Пуацье

Меравінгскія і каралінгскія графы
  • Герэн дэ Трэў, першы вядомы граф Пуацье, VII стагоддзе
  • Гатон (Ато), граф Пуацье з 735 года, суправіцель брата, Гунальда I, герцага Аквітаніі
  • Абон, прызначаны графам Карлам Вялікім у 778 годзе, захоўваў пасаду прынамсі да 794 года (паводле іншых звестках, да 811 года[1])
  • Рыхвін, граф Пуацье (811814/815), граф Нанта (831841)[2]
Гільеміды
  • 815828: Бернар I, граф Пуацье ў 815—825.
  • 828839: Эменон дэ Пуацье, зрынуты ў 839 годзе за ўдзел у паўстанні Піпіна II, сын папярэдняга;
Рарганіды
  • 839840: Рэно дэ Пуацье;
Гільеміды
  • 840844: Бернар II, брат графа Эменона дэ Пуацье, жанаты з Білішыльдай, дачкой Раргона I, графа Мэна;
Рамнульфіды
Гільеміды
Рамнульфіды
Плантагенеты
Thumb
Герб графаў дэ Пуацье з дому Плантагенетаў
Thumb
Герб Альфонса дэ Пуацье
Капетынгі
Валуа
Плантагенеты
Валуа
Тытулярныя графы Пуацье
  • 1664? : Фердынанд-Францыск дэ Ры (1652?), граф Пуацье.
  • 16541713 : Фрэдэрык-Леанор дэ Пуацье (16541713), маркіз Пуацье.
  • 17131715 : Фердынанд-Жазеф дэ Ры (16951715), граф Пуацье.
Графы Пуацье (апанаж)
Remove ads

Гл. таксама

  • Кіраўнікі Аквітаніі

Зноскі

  1. Dillange M. Les Comtes de Poitou Ducs d'Aquitaine (778-1204) — La Crèche : Geste éditions, 1995. ISBN 2-910919-09-9; Cawlye C. Medieval lands. // Foundation for Medieval genealogy
  2. Цыт. па: Besly J. Histoire des comtes de Poitou et ducs d’Aquitaine. // Niort : Robin, 1840.

Спасылкі і літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads