Гюнтэр Блобель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гюнтэр Блобель
Remove ads

Гюнтэр Блобель (ням.: Günter Blobel, нар. 21 мая 1936, г. Вальтэрсдорф, Германія, цяпер вёска Niegosławice (Польшча) — 18 лютага 2018, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999 годзе «за выяўленне ў бялковых малекулах сігнальных амінакіслотных паслядоўнасцяў, адказных за адрасны транспарт бялкоў у клетцы»[6].

Хуткія факты Гюнтэр Блобель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Гюнтэр Блобель нарадзіўся 21 мая 1936 года ў невялікай вёсцы Вальтэрсдорф у германскай правінцыі Ніжняя Сілезія (цяпер тэрыторыя Польшчы, Сілезскае ваяводства). У студзені 1945 года яго сям’я бегла з роднай Сілезіі ад надыходзячай Чырвонай Арміі. На шляху на захад яны прайшлі праз Дрэздэн, які пакінуў глыбокія ўражанні ў хлопчыка. Праз некалькі дзён Дрэздэн быў разбураны падчас катастрафічнай бамбардзіроўкі паміж 13 лютага і 15 лютага 1945 года. Сям’я магла назіраць гэта, знаходзячыся прыкладна ў 30 кіламетрах ад гатэля, а хлопчык зноў быў глыбока ўражаны, але вайна яшчэ не закончылася, і 19-гадовая сястра Блобеля была забіта праз некалькі тыдняў у цягніку падчас паветранай атакі і пахавана ў брацкай магіле.

Пасля вайны Гюнтэр Блобель вучыўся ў гімназіі ў саксонскім горадзе Фрайберг. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт ў 1960 годзе ў Германіі. З 1967 года працаваў у Ракфелераўскім універсітэце1976 года прафесар).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з іншымі выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 годзе сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»).

Доктар філасофіі (1967).

Член Нацыянальнай АН ЗША (1978), Папскай акадэміі навук (2001).

Блобель таксама добра вядомы сваёй актыўнай падтрымкай аднаўлення Дрэздэна ў Германіі, стаўшы ў 1994 годзе заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнай карпарацыі «Сябры Дрэздэна, Inc». Ён ахвяраваў усе грошы, атрыманыя ад Нобелеўскай прэміі, на аднаўленне Дрэздэна, у прыватнасці, на аднаўленне Фраўэнкірхэ (завершана ў 2005 годзе) і будаўніцтва новай сінагогі. У Лейпцыгу ён займаўся аднаўленнем касцёла святога Паўла, які быў падарваны камуністычным рэжымам ва Усходняй Германіі ў 1968 годзе[7].

Remove ads

Асабістае жыццё

Блобель працаваў ва ўніверсітэце Ракфелера ў Нью-Ёрку з 1968 года. Ён жыў у Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна з жонкай і трыма англійскімі сетэрамі. Ён таксама ўваходзіў у склад дырэктараў Nestlé і Савет кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута імя Скрыпс. Акрамя таго, ён з’яўляўся сузаснавальнікам і старшынёй навукова-кансультатыўнага савета Chromocell Corporation[8]. Уваходзіў у склад адборачнага камітэта па біялагічных і медыцынскіх навуках, які выбірае пераможцаў прэміі Шоу (англ.: Shaw Prize).

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

1. Gunter Blobel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Günter BlobelNobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.

3. Günter Blobel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. www.ae-info.org

6. Gunter Blobel, M.D., Ph.D. / Chairman of the Scientific Advisory Board(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 27 сакавіка 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads