Генадзь Пятровіч Чысцякоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Пятровіч Чысцякоў (22 мая 1937, Бузулук, Арэнбургская вобласць — студзень 2014[1]) — беларускі і рускі архітэктар.

Хуткія факты Генадзь Пятровіч Чысцякоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуру[1].

Толькі з трэцяй спробы[1] здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 19621966 працаваў у Маскве і хімкамбінаце ў г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 года спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект»[2]. Галоўны архітэктар Брэста[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года[3].

У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікуме[4].

Remove ads

Творчасць

Асноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы з бібліятэкай на бульвары Шаўчэнкі, дзіцячая спартыўная школа (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Палац культуры прафсаюзаў па вул. Маскоўскай[3] (19781980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976)[2]; Дом культуры (1976) і камбінат верхняга трыкатажу (1978) у Пінску, Дом культуры ў г.п. Маларыта (1982), комплекс раённай бальніцы ў Драгічыне (1980)[3], раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве)[2].

Аўтар друкаваных прац пра драўлянае дойлідства старажытнага Ноўгарада[3].

Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў[4], будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Чистяков Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads