Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч, 30 верасня 1914, Пінск — 7 ліпеня 1996, Мінск) — беларускі дзеяч культуры, беларускі вучоны-хімік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Старэйшы сын Якуба Коласа.
Remove ads
Біяграфія
Даніла Міцкевіч закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.
У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995).
Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа.
У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. К. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа». У вянок памяці Д. К. Міцкевіча выпушчана кніга «І бачу пройдзеныя далі ...», у якой прадстаўлены шэраг разнастайных, унікальных матэрыялаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню[1].
Remove ads
Зноскі
- . І бачу пройдзеныя далі : матэрыялы да 100–годдзя Д. К. Міцкевіча / уклад. Вера Міцкевіч. — Мн .: Кнігазбор, 2014. — 196 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-7089-41-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads