Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч
жонка Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́я Дзмі́трыеўна Міцке́віч (у дзявоцтве Каменская, 7 лютага 1891, Ашмяны, Віленская губерня, Расійская імперыя ― 21 мая 1945, Масква, СССР) ― беларуская настаўніца, жонка Якуба Коласа.
Remove ads
Біяграфія
Марыя Каменская нарадзілася ў Ашмянах Віленскай губерні 7 лютага 1891 года ў сям’і псаломніка Дзмітрыя Каменскага, які быў родам з Яраслаўля. Маці Марыі — Марыя Цімафееўна — паходзіла з сям’і памешчыцы Генрыеты Гогенлоэ, якая мела зямельныя ўладанні ў Віленскім краі. У Марыі было пяць братоў і сястра, якая памерла ў маладосці. Марыя навучалася ў духоўным вучылішчы, пасля працавала настаўніцай чыгуначнай школы ў Вільні, потым — у Пінску[1].
У Пінску пазнаёмілася з Якубам Коласам у 1912 годзе[2].
3 чэрвеня 1913 Марыя Каменская і Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) пабраліся шлюбам. Вянчаліся ў Варварынскай царкве ў Пінску, якая з 1906 года належала чыгуначнаму ведамству[3].
У 1914 годзе нарадзіўся першы сын — Даніла. У 1917 годзе — Юрый, у 1926 годзе — Міхась[1].
У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Падмаскоўі, пасля ў Пермі і Абаяні. Марыя працягвала настаўнічаць. У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Менск. З таго часу Марыя — хатняя гаспадыня[4].
У гады Другой сусветнай вайны жонка Коласа часта хварэла. Сям’я жыла ў эвакуацыі ў Ташкенце. На фронце прапаў без вестак сярэдні сын Юрка. У канцы 1944 года стан здароўя Марыі істотна пагоршыўся. З пачатку 1945 года яна знаходзілася ў маскоўскіх шпіталях. Памерла ў Маскве 21 мая 1945 года[3].
Яе перавезлі ў Мінск у труне на самалёце і пахавалі на Ваенных могілках[4].
Remove ads
Марыя і Якуб Колас
Менавіта з Марыі Якуб Колас «спісваў» Сымонкаву Ганну ў паэме «Сымон-музыка».
![]() |
…Ён ніколі не забудзе, |
![]() |
Яшчэ да вяселля Якуб Колас прысвяціў Марусі цыкл вершаў. З гэтай нізкі захаваўся толькі адзін верш — «Дзяўчыне»[4].
Марыя была першай слухачкай, чытачкай і нават крытыкам твораў свайго мужа. Ён вельмі паважаў думкі і ацэнкі Марусі[1].
Руская паводле нацыянальнасці, сведчыць сын Даніла Міцкевіч, Марыя дасканала ведала і любіла беларускую мову, якая стала для яе роднай. Многім даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым руская. У доме гаварылі па-беларуску, і яна часам папраўляла дзяцей у правільным вымаўленні словаў[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads