Дж (дыграф)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
дж — дыграф, які выкарыстоўваецца ў кірыліцы. Складаецца з двух асобных кірылічных літар д і ж. Пазначае мяккі звонкі альвеольна-паднябённы афрыкат [d͡ʑ], цвёрды звонкі постальвеольны афрыкат [d͡ʒ] або цвёрды звонкі рэтрафлексавы афрыкат [ɖ͡ʐ]; [d͡ʒ] перад /i, j/ пазначае палаталізаваны (памякчаны) [d͡ʒʲ]. Выкарыстоўваецца ў славянскіх (беларускай і ўкраінскай) і неславянскіх (абазінскай, адыгейскай, асецінскай, кабардзіна-чаркескай) мовах.
Remove ads
Гукі
- [d͡ʒ] (дж) — глухі паднябённа-альвеольны (постальвеольны) афрыкат
- [d͡ʑ] (мяккі дж) — звонкі альвеольна-паднябённы афрыкат
- [d͡ʐ] (цвёрды дж) — звонкі рэтрафлексавы афрыкат
Мовы
У беларускай і ўкраінскай мовах на сутыку прэфіксу і кораню слова дж чытаецца як два асобныя гукі (напрыклад: бел.: аджыць; укр.: віджити).
Іншыя пазначэнні
У кірылічных абецэдах гук [d͡ʒ] таксама пазначаецца як:
- Џ — сербская, македонская мова;
- Ж — кыргызская мова;
- Ӂ — малдоўская мова;
- Җ — калмыцкая мова;
- Ӝ — удмурцкая мова;
- Ҷ — таджыкская мова;
- Ӌ — хакаская мова;
- Ҹ — азербайджанская мова.
У некірылічных мовах:
- Ջ — армянская мова
- ჯ — грузінская мова
- dž, j — мовы, якія выкарыстоўваюць лацінку.
Звук [d͡ʒʲ] у кірылічных алфавітах таксама пазначаецца:
- Ѓ — македонская мова
- Ђ — сербская мова
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads