Дзераўная (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяленне Дзераўна ў Троцкім, з 1566 года Новагародскім ваяводствах. Шляхецкая ўласнасць. Пад 1586 годам пазначана як двор у Слонімскім павеце.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губернях.
У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе цэнтр Дзераўнянскай воласці Слонімскага павета, у вёсцы дзейнічалі вінакурня, вадзяны млын, царква і капліца. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца, карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 40 двароў, 528 жыхароў (1886)
- 58 двароў, 666 жыхароў (1897)
- 45 двароў, 393 жыхары (1909)
- 155 дамоў, 761 жыхар (1921)
- 1266 жыхароў (1939)
- 697 жыхароў (1970)
- 162 падвор’і, 225 жыхароў (1998)
- 97 гаспадарак, 162 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads