Дзяніс Юр’евіч Яхно

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Юр’евіч Яхно
Remove ads

Дзяніс Яхно (нар. 20 лістапада 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лясгаса».

Хуткія факты Дзяніс Яхно, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», гуляў за моладзевую каманду, потым стаў выступаць за дубль. У сезоне 2010 у Першай лізе згуляў чатыры матчы за асноўную каманду (выхадзіў на замену) і яшчэ адзін матч у Кубку (у выніку выйграў гэты трафей).

У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але ў ліпені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3]. У ліпені 2014 года пакінуў гэты клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Гомельчыгунтранса»[5]. У стане «чыгуначнікаў» стаў трывала гуляць у аснове.

У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, вярнуўся ў «Гомель»[6]. Значную частку сезона 2015 прапусціў з-за траўм, у чэмпіянаце згуляў усяго ў 6 матчах. У сезоне 2016, калі каманда гуляла ў Першай лізе, зноў доўгі час не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона стаў з’яўляцца на полі. У пачатку 2017 года пакінуў каманду.

У жніўні 2017 года стаў іграком «Асіповічаў»[7]. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба.

У студзені 2019 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[8], аднак не быў заяўлены на сезон 2019. У пачатку 2020 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка», дзе трывала выступаў у аснове.

У красавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», пакінуў каманду ў сакавіку 2022 года і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лясгаса».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу (правёў усе 6 матчаў). 10 верасня 2012 года ўдзельнічаў у адборачным матчы моладзевага Еўра-2013 супраць Сан-Марына.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads