Дзіванна джунгарская
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіва́нна джунгарская[1] (Verbascum songaricum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовая[1] травяністая расліна вышынёй 150—200 см з прамастойным адзіночным сцяблом, укрытая лямцавым, попельна-шэрым апушэннем. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Кветкі з 5 пялёсткамі жоўтага колеру з чырванаватым адценнем, па 2—7 у галінастым мяцёлчатым суквецці. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой (Іран, Ірак, Турцыя) і Сярэдняй (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) Азіі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан) і ў Кітаі[2]. Расце ў горных стэпах і лугах, горных хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог, на аблогах і пустках, у садах і агародах[3]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[3]. Цвіце на другі год жыцця ў ліпені—жніўні[1]. Плады паспяваюць ў жніўні—верасні[1]. Размнажаецца насеннем[1].
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Коровяк джунгарский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads