Дзіванна касматая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіва́нна касматая[1][2], дзіванна лекавая[3] (Verbascum phlomoídes) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Распаўсюджанне
Расліна расце ў сухіх, адкрытых мясцовасцях у Еўропе і Міжземнамор’і. Сустракаецца ў большай частцы Украіны на лясных палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на схілах пагоркаў, насыпах, у садках (акрамя Крыма). У стэпе сустракаецца вельмі рэдка.
Батанічнае апісанне

Расліна вырастае да 0,5—1,5 м вышынёй. Злёгку зігаморфныя кветкі на доўгіх кветаножках ў густой доўгай верхавіннай гронцы. Чашачка апушаная, 6-раздзельная, з лінейнымі, вузкімі вострымі долямі. Вяночак жоўты з бурымі плямамі, колападобны, з вельмі кароткай трубкай і злёгку ўвагнутым, звонку апушаным, 5-раздзельным адгінам. Свабодныя верхавіны двух задніх пялёсткаў больш вузкія і карацей пярэдніх. Тычынак 5, ніткі выгнутыя, апушаныя фіялетавымі, доўгімі валасінкамі. Пылавікі пупышкападобныя, раскрываюцца адной шчылінай. Завязь моцна апушаная, у абрысе шырокаавальная, з мясістымі плацэнтамі і шматлікімі насенным зачаткамі. Слупок даўжэй завязі, вельмі выгнуты, пад выпуклым лычыкам пашыраны. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне дробнае з ямкавай паверхняй.
Цвіце з чэрвеня да восені.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- Назва Дзіванна касматая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads