Дзітва (аграгарадок)
аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзітва́[1] (трансліт.: Dzitva, руск.: Дитва) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Дзітвянскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ліды, 102 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы М6.
Гісторыя
Упершыню згадваецца як маёнтак у склдзе ВКЛ, шляхецкая ўласнасць у 1467 годзе. На пачатку XVIII ст. Дзітвой Шамятоўскай валодаў Уладзіслаў Шамёт.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе маёнтак Дзітва-Шэмятоўская ў Лідскім павеце Віленскай губерні, уладанне Жэляхоўскай, пасля скасавання прыгону землі ўвайшлі ў Тарноўскую воласць. У 1897 годзе існавалі маёнткі памешчыкаў Ягадоўскага (18 жыхароў) і Львова (46 жыхароў). У 1905 годзе ў маёнтку Ягадоўскга 18 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Мыцкім сельсавеце, у фальварку Дзітва-Шэмятоўская 14 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Белагрудскім, з 26 чэрвеня 1965 года ў Мыцкім, з 11 лютага 1972 года ў Крупаўскім сельсавеце.
У 1953 годзе заснавана інкубатарна-птушкаводчая станцыя, у 1962 годзе на яе базе створана Лідская птушкафабрыка. У 1960-я гады ў сувязі з асваеннем радовішча торфу «Бярэзіна» і ў пойме ракі Дзітва на месцы былога маёнтка пабудаваны торфабрыкетны завод «Дітва», пры якім узнік пасёлак. Першапачаткова былі пабудаваны 16 трохпавярховых і 7 двухпавярховых жылых дамоў, а таксама 18 аднапавярховых з прысядзібнымі ўчасткамі. Пазней пасёлак і вёска зліліся. З 24 красавіка 1978 года пасёлак стаў цэнтрам Дзітвянскага сельсавета[2].
У 1994 годзе да пасёлка далучана вёска Кульбакі (Лідскі раён). З 2007 года — аграгарадок.
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 1859 чал.
- 2004 год — 1673 чал.
- 2009 год — 1569 чал.
- 2012 год — 1538 чал.
- 2015 год — 1628 чал.
Эканоміка

У аграгарадку знаходзіцца адно з буйнейшых торфапрадпрыемстваў Беларусі — ААТ «Торфабрыкетны завод „Дзітва“»[3].
Вядомыя асобы
- Наталля Васільеўна Несцер (нар. 1978) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads