Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь — сімфанічны аркестр у Беларусі.

Хуткія факты Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Жанр ...

Гісторыя

Створаны ў 1928 годзе ў Мінску пры Беларускім радыёцэнтры на аснове аркестраў Беларускага музычнага тэхнікума і БДТ-1. З 1930 года ў штаце радыёцэнтра, з 1937 года ў складзе Беларускай філармоніі. З 1961 года Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР, з 1980 года акадэмічны.

Рэпертуар

У рэпертуары творы рускіх і зарубежных кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, сімфанічныя і вакальна-сімфанічныя творы беларускіх аўтараў, у т. л. Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, С. Бельцюкова, У. Будніка, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, У. Дарохіна, В. Капыцько  (руск.), С. Картэса, В. Кузняцова, А. Мдывані, П. Падкавырава, Я. Натаўскага, Р. Пукста, Дз. Смольскага, А. Хадоскі, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш.

Remove ads

Вядомыя дырыжоры і музыканты

У розны час у аркестры працавалі дырыжоры А. Бяссмертны, І. Гітгарц, М. Міхайлаў, І. Мусін, Т. Каламійцава, М. Шнейдэрман, Б. Афанасьеў  (руск.), В. Дуброўскі, В. Катаеў, Ю. Яфімаў  (руск.), П. Д. Панэл  (фр.); канцэртмайстар Ю. Гершовіч. салісты-інструменталісты С. Асновіч і Г. Клачко (скрыпка), В. Волкаў (труба), Г. Забара (кларнет), П. Кірыльчанка (альт), Б. Скабло (віяланчэль), С. Сяргеенка (флейта), В. Фралоў (габой), Ч. Юшкевіч (валторна), Л. Гарэлік (скрыпка).

З аркестрам выступалі вядомыя расійскія і заходне-еўрапейскія дырыжоры А. Гаўк  (руск.), Дз. Кітаенка  (руск.), Я. Мравінскі, Н. Рахлін  (руск.), Ю. Сіманаў  (руск.), У. Федасееў, Ю. Цемірканаў, К. Зандэрлінг  (руск.), К. Мазур  (руск.), К. Эстэррайхер  (руск.), піяністы Л. Аборын  (руск.), Э. Гілельс  (руск.), К. Ігумнаў  (руск.), Г.  (руск.) і С. Нейгаўзы  (руск.), С. Рыхтэр, П. Серабракоў, Я. Фліер  (руск.), Б. Джайніс  (руск.), Х. Л. Клайберн, Дж. Огдан  (руск.), Д. Полак  (англ.), Г. Чэрны-Стэфаньская, скрыпачы І. Бязродны  (руск.), Л. Коган, Д. Ойстрах, М. Палякін  (руск.), М. Эрдэнка  (руск.), І. Менухін  (руск.), І. Стэрн і інш.

Сярод аркестрантаў (1997): Р. Ігнацьеў (кларнет), В. Ціхевіч (флейта).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads