Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік віцебскага «Макслайна».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].
У лютым 2023 года разарваў кантракт з салігорскім клубам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем»[7]. У ліпені 2024 года перайшоў у віцебскі «Макслайн»[8].
Remove ads
Дасягненні
- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 (29 галоў)
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads