Дымніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ды́мніца[1][2] (Fumaria) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae)[3].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызаватае або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовага колеру, зрэдку белыя, сабраныя ў гронкі. Плод падобны на арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашыраны пераважна у Міжземнамор’і. Расліны святлолюбівыя. Растуць каля дарог, у парках і садах, на пустках, пашах і агародах[4]. На тэрыторыі Беларусі ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось адзначана дымніца Ваяна (Fumaria vaillantii)[5].
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя і фарбавальныя расліны. Расліны ядавітыя, утрымліваюць фумарын і фумарынавую кіслату.
Віды
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 283.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Fumaria // The Plant List (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads