Дэзідэрый Рышардо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэзідэрый Рышардо, Дэзідэры Рышардо або Дзідзье Рышардо (фр.: Didier Richardot, польск.: Dezydery Richardot; 29 студзеня 1769(1769-01-29)[1], Лангр5 мая 1849(1849-05-05)[1], Мец) — прапаведнік, гісторык, член Ордэна езуітаў.

Хуткія факты Дэзідэрый Рышардо, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Юнацтва і навучанне

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі Св. Мікалая і адначасова ў Сарбонскім універсітэце, па сканчэнні якога атрымаў ступень доктара царкоўнага і грамадзянскага права. У 1789 годзе высвечаны на субдыякана, але рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі вымусілі яго ў 1791 годзе пакінуць радзіму.

Прыезд у Беларусь і далучэнне да Таварыства Ісуса

Спачатку Рышардо накіраваўся ў Торунь, адтуль — у Падэборн і, нарэшце ў Беларусь. У Полацку Рышардо ўступіў у Таварыства Ісуса (24 жніўня 1792) і правёў два гады ў навіцыяце. У 1794—1796 гадах выконваў абавязкі намесніка рэгента канвікта. Неўзабаве вывучыў польскую мову і апублікаваў для навучэнцаў IV—V класаў езуіцкіх школ падручнік «Кароткі нарыс рымскай гісторыі» (Krótkie zebranie historii rzymskiej, Połock 1795), які ахопліваў падзеі ад заснавання Рыму да часоў уладарства імператара Іосіфа ІІ Габсбурга. У 1796—1800 гадах працягнуў вывучэнне тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме і ў той жа час выкладаў у езуіцкіх школах французскую мову. У 1799 годзе высвечаны на ксяндза полацкім біскупам Янам Беніслаўскім.

У 1800 годзе заняў пасаду рэгента канвікта ў Мсціславе, але ўжо ў лістападзе 1800 года накіраваны ў Санкт-Пецярбург як прапаведнік для франкамоўных вернікаў-каталікоў расійскай сталіцы[2]. Пасля адкрыцця Пецярбургскага езуіцкага калегіума выкладаў там французскую мову і літаратуру. У 1802—1805 гадах быў сакратаром генерала Таварыства Ісуса ў Расіі Габрыэля Грубера. У Санкт-Пецярбургу падтрымліваў шчыльныя сувязі з імператарскім дваром і, дзякуючы знаёмству з міністрам народнай асветы Аляксеем Кірылавічам Разумоўскім, меў магчымасць абараняць незалежнасць езуіцкіх навучальных устаноў ад Віленскага ўніверсітэта[3].

Пасля гібелі Габрыэля Грубера вяртаецца ў Беларусь, дзе быў прапаведнікам у Полацку (1805—1807 і 1809—1810), Віцебску (1807—1808) і Магілёве (1808—1809). Пасля вяртання ў Полацк выконваў абавязкі прэфекта ніжэйшых школ (1811—1816) і рэгента шляхецкага канвікта (1811—1812).

Вайна 1812 года

Пад час вайны 1812 года заставаўся ў Полацку і служыў капеланам для параненых французскіх салдат. У Экімані, пад Полацкам, ад імя езуітаў вёў перагаворы з неапалітанскім каралем Іаахімам Мюратам, а потым з маршалам Мішэлем Нэем. Пасябраваў таксама з маршалам Ларанам дэ Гувіёнам Сен-Сірам.[4]

Прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі

У 1813—1816 гадах — прафесар усеагульнай гісторыі, гісторыі царквы і французскай мовы, а потым прафесар усеагульнай гісторыі, французскай літаратуры і кананічнага права ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Таксама быў дэканам факультэта моў (1814—1815). У 1813 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі і царкоўнага права.

Падчас існавання Полацкай езуіцкай акадэміі актыўна публікаваўся. У Полацку ўбачылі свет наступныя працы:

  • «Кароткі нарыс гісторыі трох першых манархій свету: асірыйскай, персідскай і грэчаскай. Таксама аб Расійскай імперыі і Каралеўстве Польскім з розных класічных аўтараў» (Krótkie Zebranie Historyi O trzech pierwszych Monarchiach świata: Assyryiskiey, Perskiey y Greckiey. Także O Cesarstwie Rossyiskim y Krolestwie Polskim z różnych Klassycznych Autorów, 1793)[5];
  • «Гісторыя асірыйскай і персідскай манархій» (Historię o monarchiach: asyryjskiej i perskiej; выдавалася двойчы — у 1813[6] і 1816[7]; у 1840 і 1844 гадах выйшла ў Турыне па-італьянску;
  • «Французска-польскі слоўнік» (Dictionnaire français et polonais — Dykcjonarz francusko-polski, 1813)[8];
  • «Гісторыя Грэцыі» (Historię grecką, 1814)[9].

Праца ў Магілёве і Оршы

У 1816 годзе Рышардо пераехаў у Магілёў і выконвае абавязкі прапаведніка. Потым пераходзіць на пасаду віцэ-рэктара Аршанскага калегіума (1817—1819), дзе ў 1818 годзе ўручыў імператару Аляксандру І петыцыю генерала Таварыства Ісуса Тадэуша Бжазоўскага адносна пераносу рэзідэнцыі кіраўніка Ордэна езуітаў з Полацка ў Рым (у 1814 годзе Таварыства Ісуса адноўлена па ўсім свеце Папам Піям VII).

Нават з’ехаўшы з Полацка, Рышардо працягваў публікавацца ў гэтай як і раней езуіцкай сталіцы. У 1818 годзе ў «Полацкім штомесячніку» (Т. 1) ён апублікаваў два артыкулы: «Кароткія звесткі аб горадзе Полацку» (Krótka wiadomość o mieście Połocku) і «Звесткі пра жыццё і творы ксяндза Нікодама Мусніцкага» (Wiadomość o życiu i pismach ks. Nikodema Muśnickiego) з перакладам урыўку з лацінскай паэмы De Christi ab inferis reditu[10]. Мусіла быць выдана і «Гісторыя Польшчы», якая была плёнам 17-гадовай працы Рышардо, але падрыхтаваны да друку рукапіс па памылцы спаліў вучань. За выключэннем аднаго казання, агалошанага ў 1818 годзе ў Оршы, не захаваліся гамілетычныя творы Рышардо як прапаведніка.

Вяртанне ва Францыю

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) Рышардо вярнуўся ў Францыю. 8 студзеня 1821 года прызначаны кіраўніком Французскай правінцыі (1821—1824). Падтрымліваў езуітаў, якія, як і ён сам, былі вымушаны пакінуць Расію. Суперыёр семінарыі ў Дале (Dôle) (1825—1826) і суперыёр місіянерскага дому ў Лавалі (1826—1830). Браў удзел у ХХІ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса, на якой генералам ордэна абраны Ян Ротан, знаёмы Рышардо па сумеснай працы ў Полацку і Оршы.

З пачаткам Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года вымушаны на некаторы час зноў пакінуць Францыю. Пасля 7-месячнага быцця ў Швейцарыі ён вырашыў вярнуцца ва Усходнюю Еўропу[11]. У Цярнопалі працаваў прапаведнікам (1831—1836) і прафесарам французскай мовы (1831—1832), духоўным айцом калегіума (1845—1848), у Новым Сончы — прафесарам маральнай і пастырскай тэалогіі (1836—1839), прафесарам гісторыі царквы і кананічнага права (1840—1841), у Старой Весі — інструктарам вывучэння царкоўнага права[12][13]. Пасля роспуску езуітаў Галічыны ў 1848 годзе выехаў у Мец, дзе служыў у калегіуме духоўным айцом. Памёр 5 мая 1849 года.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads