Дзмітрый Іванавіч Даўгяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла
Remove ads

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — красавік 1942?[2], Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.

Хуткія факты Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве.

Thumb
Прэзідыум Гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Ісаакій Сербаў, Міхаіл Мароз, Васіль Дружчыц, Дзмітрый Даўгяла.
Thumb
Д. І. Даўгяла (1937)

Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942 г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.

Remove ads

Навуковая і творчая дзейнасць

Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).
Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Барысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў. Вывучаў гісторыю нацыянальных меншасцей на Беларусі. Сярод яго работ таксама:

  • Марковские гайдамаки. — Витебск, 1896;
  • Поуниатская библиотека Витебской духовной семинарии // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1901, № 1—2;
  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. — Вильна, 1907;
  • Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями. Вильна, 1911 (у суаўтарстве з Ф. А. Жудро і І. А. Сербавым);
  • Цыганы на Беларусі: (Гіст. нарыс) // Наш край, 1926. — № 12(15);
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. — Мн., 1927;
  • Свіслацкі замак у 1560 г. // Наш край, 1927. — № 6—7;
  • Заслаўе на Міншчыне. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, 1928. — Кн. 5;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. — Рыга, 1933

і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Лічбавая бібліятэка Германіі — 2012.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q234110'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q621630'></a>
  2. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. 15 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads