Еўропа (Віленскі павет)

вёска ў Віленскім павеце Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўропа (Віленскі павет)map
Remove ads

Еўро́па, таксама Эўро́па або Айрупе[1] (літ.: Europa, Airupė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Кернава, на поўдзень ад Аляюнцаў.

Хуткія факты Еўропа, Краіна ...

На поўдзень ад вёскі знаходзіцца Аляюнаўскае возера.

Thumb
Еўропа. Занядбаныя фермы і Аляюнаўскае возера
Remove ads

Гісторыя

У XVIII стагоддзі разам з Гейшышкамі фальварак Еўропа быў уласнасцю езуітаў, уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1781 годзе Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай аддала фальварак нашчадкам Юзафа Белазора, скарбніка ўпіцкага, уладальніка блізкіх Белазорышак. З 1794 года ўладанне Рамановічаў[2].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.

Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета, уладанне Нарбутаў[3]. Маёнтку належалі вёскі Аляюнцы і Пустэльнікі[3]. У 1866 годзе ў фальварку быў 1 дом, 45 жыхароў каталіцкага веравызнання[2]. У 1885 годзе Эдвард Нарбут меў у фальварку Еўропа 500 дзесяцін зямлі[4].

У 1922—1939 гадах вёска Еўропа ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads