Жыгалка асенняя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыгалка асенняя, жыгалка звычайная (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі.
Remove ads
Апісанне
Паводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300—400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Колькасць павялічваеіша ў канцы лета — пачатку восені (мухі становяцца «лютымі»).
Небяспечнасць
З'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў сібірскай язвы, сепсісу, тулярэміі, трыпанасамозаў і іншых захворванняў.
Літаратура
- Жыгалка асенняя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads