Забалацце (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

За́балацце[2] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 34 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Ляскавічы — Харомцы — Парэчча.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з паўночнага ўсходу далучаюцца кароткая просталінейная вуліца і 3 завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, малочнатаварная ферма. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца сестрынскага догляду, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне сувязі, 3 крамы.

Гісторыя

Thumb
Удзельнікі этнаграфічнай экспедыцыі 1928 года з жыхарамі вёскі Забалацце, злева — Вацлаў Ластоўскі, справа — Аляксандр Паноў

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як цэнтр маёнтка Забалацце, уладанне Валадзькоў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім займаліся 30 хлопчыкаў. У 1885 годзе ў Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляскавіцкім сельсавеце Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Пачатковая школа ў 1930 годзе ператворана ў сямігадовую. З 28 чэрвеня 1939 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыхары стварылі партызанскі атрад імя Чапаева, які ўзначаліў старшыня калгаса А. П. Пакуш. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 142 двары, забілі 192 жыхары. 5 лютага 1944 года карнікі расстралялі і спалілі яшчэ 87 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на вул. Камарова; у 1956 годзе ўстаноўлены абеліск). У баях за вёску і наваколлі ў 1943-44 гадах загінулі 42 савецкіх салдата (пахаваны ў брацкай магіле на могілках; у 1959 годзе ўстаноўлены абеліск). 68 жыхароў загінулі на фронце. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі ў вёску Ляскавічы[3]. З 27 снежня 2022 года вёска ў складзе Парэцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 160 двароў, 356 жыхароў.

Дынаміка

  • 1885 год — 15 двароў, 133 жыхары.
  • 1908 год — 44 двары, 359 жыхароў.
  • 1940 год — 242 двары, 1200 жыхароў.
  • 1959 год — 936 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 222 двары, 538 жыхароў.
  • 2004 год — 198 двароў, 474 жыхары.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads